Перайсьці да зьместу

Маямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маямі
анг. Miami
Сьцяг Маямі
Дата заснаваньня: 1825
Краіна: ЗША
Штат: Флорыда
Кіраўнік: Фрэнсіс Суарэс[d][1]
Плошча:
Вышыня: 2 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 305, 786
Паштовы індэкс: 33152
Геаграфічныя каардынаты: 25°47′0″ пн. ш. 80°13′0″ з. д. / 25.78333° пн. ш. 80.21667° з. д. / 25.78333; -80.21667Каардынаты: 25°47′0″ пн. ш. 80°13′0″ з. д. / 25.78333° пн. ш. 80.21667° з. д. / 25.78333; -80.21667
Маямі на мапе ЗША
Маямі
Маямі
Маямі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.miami.gov/

Мая́мі (па-ангельску: Miami) — горад у ЗША, які месьціцца на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну, знаходзіцца ў штаце Флорыда. 42-і паводле велічыні горад у Злучаных Штатах, з насельніцтвам у 433 136 чалавек — гэта асноўны, цэнтральны й самы густанаселены горад у Паўднёвай Фларыдзе й самы густанаселены мэгаполіс на паўднёвым усходзе ЗША. Паводле ацэнак Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Маямі быў 5-м найбольш густанаселенай урбанізаванай вобласьцю ў ЗША ў 2000 годзе з насельніцтвам у 4 919 036 чалавек, але ў 2008 годзе гэтая колькасьць павялічылася да 5 232 342 чалавек, што робіць яго чацьвёртай паводле велічыні ўрбанізаванай вобласьцю ў краіне, пасьля Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесу й Чыкага.

Маямі афіцыйна атрымаў статус гораду 28 ліпеня 1896 году, у той час у ім пражывала крыху больш за 300 чалавек. У 1940 годзе ў горадзе пражывала ўжо каля 172 тысяч чалавек. Паводле перапісу насельніцтва 2000 году, у самім горадзе жыло ўжо больш за 362 тысяч чалавек, а калі лічыць з навакольлем, то 5,4 млн чалавек. У цэнтры Маямі й Паўднёвай Фларыдзе разьмяшчаецца найбольшая канцэнтрацыя міжнародных банкаў у Злучаных Штатах, і гэтае месца сталага разьмяшчэньня многіх буйных кампаніяў на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]