Майсей
Майсей | |
משֶׁה | |
«Майсей», скульптура Мікелянджэлё | |
Род дзейнасьці | прарок, рэлігійны лідэр |
---|---|
Дата нараджэньня | 1391 да н. э. |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1271 да н. э. |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы |
|
Занятак | вайскавод, рэлігійны лідэр, заканадавец, цудатворац, пастух, кіраўнік |
Навуковая сфэра | маральная філязофія[d] |
Гады дзейнасьці | XIII стагодзьдзе да н. э.[3] |
Бацька | Амрам |
Маці | Ёхавэда |
Дзеці | Гэршом[d][4] і Эліэзэр[d][5] |
Майсей (па-габрэйску: משֶׁה, па-старажытнагрэцку: Mωυσής, па-арабску: موسىٰ) — біблійны прарок, рэлігійны лідэр, заканадавец, які вызваліў старажытнагабрэйскія плямёны ад прыгнёту эгіпецкіх фараонаў. Яму традыцыйна прыпісваецца аўтарства Торы. Шануецца юдаістамі, хрысьціянамі й мусульманамі. Згодна з кнігай «Выхад», Майсей нарадзіўся ў той час, калі габрэйскі народ быў больш шматлікім у Эгіпце й эгіпецкі фараон быў занепакоены тым, што яны могуць дапамагчы ворагам ягонай дзяржавы.
Існаваньне Майсея, а таксама дакладнасьць гісторыі ягонага зыходу зьяўляецца спрэчным сярод археолягаў і эгіптолягаў. Некаторыя гісторыкі сьцьвярджаюць, што біяграфічныя дадзеныя, і эгіпецкае паходжаньне, якія прыпісваюцца Майсею варта існаваньню гістарычных палітычных і рэлігійных лідэраў, якія ўдзельнічалі ў кансалідацыі габрэйскіх плямёнаў ў Ханаане да канца бронзавага стагодзьдзя. Равінскі юдаізм разьлічвае працягласьць жыцьця Майсея адпаведнае 1391—1271 да н. э.. Хрысьціянская традыцыя схільная да меркаваньне больш раньняга тэрміну жыцьця.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Бібліі (Стары Запавет) зьмяшчаецца драматычная легенда аб Майсеі, напоўненая шматлікімі жыцьцёвымі выпрабаваньнямі на ўсім працягу яго 120-гадовага жыцьця.
Паведамляецца, што нарадзіўся Майсей у Эгіпце ў сям’і Амрама[6], праўнука Лявія й прапраўнука габрэйскага патрыярха Якава, у той час, калі эгіпецкія фараоны, баючыся размнажэньня габрэяў пасьля іх 200-гадовага знаходжаньня ў Эгіпце, выдалі загад павівальным бабкам зьнішчыць народжаных габрэйскіх хлопчыкаў[7], а іх целы скідаць у Ніл[8]. Маці Майсея Ёхавэда доўгі час хавала яго, а калі далей хаваць дзіця дома стала немагчыма, паклала свайго сына ў засмаленым кошыку на беразе Ніла ў трысьнягу. Тут яго знайшла дачка фараона й вырашыла захаваць яму жыцьцё. Яна аддала падкідыша на выхаваньне сваёй маці, а пасьля ўсынавіла яго[9]. Атрымаўшы добрае выхаваньне, Майсей зь цягам часу ўзначаліў эгіпецкае войска супраць этыёпаў, здабыў бліскучую над імі перамогу й заключыў прыгодную для Эгіпта дамову. Гэта адчыніла яму прамы шлях да царскага трона.
Аднойчы ён, ня ведаючы свайго сапраўднага паходжаньня, заступіўся за пакрыўджанага габрэя й забіў эгіпцяніна, які зьдзекаваўся над сваёй ахвярай[10]. Баючыся адказнасьці за гэты ўчынак, які пагражаў яму сьмерцю, Майсей пакінуў двор фараона й знайшоў сабе прытулак у арабскага сьвятара Рагуіла. Ажаніўшыся на дачцы апошняга Сэпфоры, ён каля 40 гадоў праслужыў пастухом у свайго цесьця[11].
Бог зьявіўся Майсею на гары Сынай у выглядзе палаючага куста і загадаў вызваліць габрэйскі народ з эгіпецкай няволі. Майсей спачатку адмовіўся ад такога даручэньня, спасылаючыся на розныя цяжкасьці й сваю нявартасьць для выкананьня такой гістарычнай ролі. Але атрымаўшы ад Бога запэўненьне ў дапамозе, згадзіўся выканаць ягоную волю[12]. Пасьля таго, як дзесяць караў абрынуліся на Эгіпет, Майсей з братам Ааронам вывелі габрэяў праз Чырвонае мора ў напрамку Палестыны. Аднак Бог не дапусьціў іх у абяцаную ім зямлю Палестыны празь іхнае непаслушэнства й іхныя нараканьні на Майсея, якога ён зрабіў для іх сваім заканадаўцам. Яны вымушаны былі разам з Майсеем на працягу 40 гадоў блукаць па пустэльных месцах Сынайскай паўвыспы, дзе й скончыўся жыцьцёвы шлях Майсея.
Біблейскае паданьне прыпісвае Майсею напісаньне першых пяці кнігаў Старога Запавету («Быцьцё», «Выхад», «Левіт», «Лічбы» і «Другі закон»), гэтак званае Пяцікніжжа.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.biblereferenceguide.com/keywords/moses.html
- ^ http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/02572117.2009.10587324
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ 22 // שְׁמוֹת (стар.-гэбр.)
- ^ 4 // שְׁמוֹת (стар.-гэбр.)
- ^ Выхад, 6:20 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
- ^ Выхад, 1:15-16 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
- ^ Выхад, 1:22 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
- ^ Выхад, 2:2-10 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
- ^ Выхад, 2:11-12 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
- ^ Выхад, 2:15-22 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
- ^ Выхад, 3:2-22 // Біблія / пераклад Васіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Майсей — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Біблія й пяцікніжжа Майсея
- Майсей. Артыкул з электроннай габрэйскай энцыкляпэдыі.