Заблудаў
Заблудаў лац. Zabłudaŭ | |||||
польск. Zabłudów | |||||
Прачысьценская царква | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Беластоцкі | ||||
Плошча: | 14,3 км² | ||||
Насельніцтва (2008) | |||||
колькасьць: | 2452 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 171,47 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-060 | ||||
Нумарны знак: | BIA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′0″ пн. ш. 23°20′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 23.33333° у. д.Каардынаты: 53°1′0″ пн. ш. 23°20′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 23.33333° у. д. | ||||
Заблудаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.zabludow.pl/ |
Заблудаў (польск. Zabłudów) — места ў Польшчы, на рацэ Рудні. Цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2008 год — 2452 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Беластоку.
Заблудаў — магдэбурскае места і колішняя сталіца графства на мяжы гістарычных Гарадзеншчыны (частка Троччыны) і Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. У 1568—1570 гадох тут дзеяла друкарня, у якой Іван Федаровіч і Пётар Мсьціславец выдалі Эвангельле навучальнае і Псалтыр. Да нашага часу захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму Прачысьценская царква, касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, капліцы Сьвятой Марыі Магдалены і Сьвятога Роха, помнікі архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся палац Радзівілаў (барока, XVIII ст.), зруйнаваны расейскімі ўладамі, і драўляная сынагога (барока, XVII ст.), спаленая нацыстамі 24 чэрвеня 1941 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заблудаў узьнік у час засяленьня Блудаўскай пушчы. З 1513 году ён уваходзіў у склад Падляскага ваяводзтва[1] або, паводле іншых зьвестак, у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва[2]. У 1553 годзе места знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў, тут дзеяў касьцёл, праводзіліся кірмашы. Пазьней яно атрымала Магдэбурскае права.
У 1563 годзе Рыгор Хадкевіч заснаваў у Заблудаве Прачысьценскую царкву. У 1568—1570 гадох у месьце дзеяла Заблудаўская друкарня, заснаваная І. Фёдаравым і П. Мсьціслаўцам. У XVI стагодзьдзі тут пачалі сяліцца жыды і шаляндзкія эмігранты (шкоты). У 1598 годзе Заблудаў перайшоў у валоданьне біржанска-дубінкаўскай галіны роду Радзівілаў, пры якіх ператварыўся ў значны асяродак Рэфармацыі. 7 красавіка 1654 году места атрымала герб «у блакітным полі срэбны алень, паміж рагамі якога срэбны герб „Касьцеша“, на алені залатая гунька з чорным аднагаловым арлом»[3]. Пад 1659 годам ўпершыню ўпамінаецца Заблудаўскі Прачысьценскі манастыр. У другой палове XVII стагодзьдзя пры манастыры дзеялі школа, бібліятэка і шпіталь. У 1695—1744 гадох места знаходзілася ў складзе Нойбурскіх маёнткаў. Зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя Заблудаўскі манастыр пачаў занепадаць (скасаваны ў 1824 годзе).
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Заблудава ліцьвінамі: у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1702 годам значыцца Kopiewicz Vladislav., Sabludov. Lithuan.[4]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Заблудаў апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй — у складзе Расейскай імпэрыі, у Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні. Статус паселішча панізілі да мястэчка[5].
У 1824 годзе спыніў існаваньне Заблудаўскі манастыр. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады канфіскавалі сядзібу, якую ў 1856 годзе выкупілі абшарнікі Крузэнштэрны. У 2-й палове XIX ст. апошнія зруйнавалі палац Радзівілаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Заблудаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Заблудаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Заблудаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У лістападзе 1939 году Заблудаў увайшоў у склад БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году Заблудаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1942 годзе ў лягеры сьмерці Трэблінцы нацысты зьнішчылі жыдоўскую супольнасьць места (каля 1,4 тыс. чал.). 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Заблудаў Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1965 годзе ў месьце адбыўся Заблудаўскі цуд.
-
Царква, 1915—1918 гг.
-
Рынак і царква, да 1939 г.
-
Беластоцкая вуліца, да 1939 г.
-
Сураская вуліца, да 1939 г.
-
Крамы на Рынку, да 1939 г.
-
Сынагога, 1907 г.
-
Сынагога, да 1939 г.
-
Інтэр’ер сынагогі, да 1939 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1895 год — 4 тыс. чал., зь якіх 2,5 тыс. юдэяў[7]
- XXI стагодзьдзе: 2008 год — 2452 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца могілкавая Сьвятой Марыі Магдалены (1848)
- Капліца могілкавая Сьвятога Роха (1850)
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1805—1840)
- Могілкі: старыя каталіцкія, хрысьціянскія, юдэйскія
- Парк (2-я палова XIX ст.)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1847—1855)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Палац Радзівілаў (XVIII ст.)
- Сынагога (XVII ст.)
- Сядзіба Крузэнштэрнаў (2-я палова XIX ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Царква Прачыстай Багародзіцы
-
Інтэр’ер царквы
-
Капліца Марыі Магдалены
-
Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла
-
Капліца Сьвятога Роха
-
Інтэр’ер капліцы
-
Брама каталіцкіх могілак
-
Парк
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Грынь Івановіч (XVI ст.) — беларускі друкар і гравёр
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Грынявецкі В. Заблудаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 637.
- ^ Насевіч В. Гарадзенскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 505.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 163.
- ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 233.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Witanowski M. R. Zabłudów // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 190.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|