Бэрнлі (футбольны клюб)
Бэрнлі | |||||
Поўная назва | па-ангельску: Burnley Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1882 | ||||
Горад | Бэрнлі, Ангельшчына | ||||
Стадыён |
Тэф Мур Умяшчальнасьць: 22 546 | ||||
Прэзыдэнт | Майк Гэрлік[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Футбольная ліга | ||||
· 2023—2024 | Прэм’ер-Ліга, 19 месца (паніжэньне) | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы burnleyfootballclub.com (анг.) |
«Бэ́рнлі» (па-ангельску: Burnley Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з аднайменнага гораду Бэрнлі, Ланкашыр. Клюб зьяўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. У дэбютным сэзоне каманда заняла 9 месца сярод 12 удзельнікаў. З 1983 году базуецца на стадыёне «Тэф Мур». Мянушка «бардовыя» зачапілася за клюбам дзякуючы дамінуючаму колеру хатніх кашуляў каманды. Бардовы колер і сіні былі прынятыя ў 1910 годзе ў гонар дамінуючага клюбу ангельскага футболу таго часу клюбу «Астан Віла». Лічылася, што гэтыя колеры здольныя падняць маральныя сілы каманды і натхніць «Бэрнлі» на новыя посьпехі. «Бэрнлі» двойчы быў чэмпіёнам Ангельшчыны ў 1921 і 1960 гадох і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны ў 1914 годзе. У 1961 годзе клюб здолеў дайсьці да чвэрцьфіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў закладзены 18 траўня 1882 году гульцамі каманды па рэгбі «Бэрнлі Ровэрз», якія прагаласавала за пераход на гульню ў футбол, бо некалькі іншых спартовых клюбаў рэгіёну таксама пачалі гуляць у футбол. Празь некалькі дзён ад назвы клюбу было адкінутае слова «Ровэрз». Свой першы посьпех каманда здабыла ў 1883 годзе, калі дружына здабыла Кубак доктара Дына, які ладзіўся сярод аматарскіх клюбаў у Бэрнлі[2]. Да сканчэньня году клюб перайшоў на прафэсійныя рэйкі, склаўшы кантракты з шэрагам шатляндзкіх гульцоў. «Бэрнлі» адмовіўся далучыцца да Футбольнай асацыяцыі і ейнага Кубка Ангельчшыны, бо асацыяцыя забараніла ўдзел прафэсійным гульцам. У 1884 годзе клюб ачоліў групу з 35 іншых клюбаў, якія жадалі сфармаваць уласную Брытанскую футбольную асацыяцыю, аспрэчыўшы вяршэнства Футбольнай асацыяцыі. У выніку асацыяцыя зьмяніла свае правілы наконт прафэсійных гульцоў у 1885 годзе, і «Бэрнлі» ўпершыню заявіўся ў Кубку Ангельшчыны сэзону 1885—1886 гадоў[3].
Паміж 1976 і 2009 гадамі каманда вагалася ў ніжэйшых лігах. У 1987 годзе клюб, нават, здолеў пазьбегнуць вылету ў Канфэрэнцыю. У 2009 годзе «Бэрнлі» здолеў вярнуцца ў найвышэйшы дывізіён, аднак у першым жа сэзоне вылецеў зь яго. Сэзон 2014—2015 гадоў клюб зноўку пачаў у Прэм’ер-лізе, заняўшы другі радок у Чэмпіёншыпе пасьля «Лэстэр Сіці»[4], аднак ня здолеў там замацавацца, вярнуўшыся ў другі дывізіён праз год.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Ангельшчыны (2):
- 1921, 1960
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны:
- 1814
- Уладальнікі Супэркубка Ангельшчыны:
- 1973
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/1132
- ^ Simpson, Ray (5.12.2017). «The Story Of The Dr Dean Trophy». Burnley F.C.
- ^ Butler, Bryon (1991). «The Official History of The Football Association». Queen Anne Press. — С. 30. — ISBN 0-356-19145-1.
- ^ Burnley F.C. wins against Wigan; promoted to the Barclay's PL. BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт клюбу (анг.)