Алекшыцы
Алекшыцы лац. Alekšycy | |
Царква-мураўёўка | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Бераставіцкі |
Сельсавет: | Алекшыцкі |
Насельніцтва: | 814 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1511 |
Паштовы індэкс: | 231784 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°25′0″ пн. ш. 23°55′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 23.91667° у. д.Каардынаты: 53°25′0″ пн. ш. 23°55′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 23.91667° у. д. |
± Алекшыцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Але́кшыцы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бераставічанцы. Цэнтар сельсавету Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца за 18 км на поўнач да Вялікай Бераставіцы, за 40 км ад Горадні; за 28 км ад чыгуначнай станцыі Пагранічны, на аўтамабільнай дарозе Горадня — Баранавічы.
Алекшыцы — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Алекшыцы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Алекшыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. У пачатку XX стагодзьдзя тут было 50 будынкаў, школа і царква.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Алекшыцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Алекшыцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Алекшыцы апынуліся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (34 жылыя будынкі) і фальварак (4 будынкі).
У 1939 годзе Алекшыцы ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам сельсавету. На 1994 год у вёсцы быў 291 двор. У другой палове 2000-х гадох Алекшыцы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1902 год — 368 чал.[3]; 1921 год — 205 чал. у вёсцы Алекшыцах, зь іх паводле нацыянальнасьці: 185 беларусаў, 13 палякаў і 7 іншых; паводле веры: 192 праваслаўныя, 11 каталікоў, 2 іншых (хрысьціяне); 50 чал. у фальварку Алекшыцы, зь іх паводле нацыянальнасьці: 22 беларусы, 15 палякаў і 12 жыдоў і 1 іншых; паводле веры: 23 праваслаўныя, 15 каталікоў і 12 юдэяў[4]; 1994 год — 826 чал.[5]; 1999 год — 813 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 814 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Алекшыцах працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта. Побытавыя паслугі надае пральня[6].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Алекшыцах існуе радовішча торфу[6].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Покрыва Багародзіцы (1865—1871; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ігнаці Якуб Масальскі (1727—1794) — рэлігійны, грамадзкі й палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, мэцэнат
- Восіп Кавалеўскі (1801—1878) — філёляг, адзін з заснавальнікаў манголазнаўства ў Расеі, акадэмік Пецярбурскай Акадэміі навук, прафэсар; сябра таварыстваў філяматаў і філярэтаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 113.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 107.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 406.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 5: Województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 32.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 244.
- ^ а б Бераставіцкі раён(недаступная спасылка), Гарадзенскi абласны выканаўчы камітэт
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|