Індура
Індура лац. Indura | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Гарадзенскі |
Сельсавет: | Індурскі |
Вышыня: | 142 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1360 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 152 |
Паштовы індэкс: | 231712 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°25′0″ пн. ш. 23°50′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 23.83333° у. д.Каардынаты: 53°25′0″ пн. ш. 23°50′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 23.83333° у. д. |
± Індура | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Інду́ра[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Індуры. Цэнтар сельсавету Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1360 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад Горадні, на аўтамабільнай дарозе Горадня — Вялікая Бераставіца.
Індура — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Індура ўпамінаецца ў пачатку XVI стагодзьдзя як двор маршалка Яна Давойнавіча, які ў 1522 годзе фундаваў тут драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, папярэдне ў 1525 годзе заснаваўшы мястэчка.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Індура ўвайшла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 2-й палове XVI—XVII стагодзьдзях маёнткам валодалі Кішкі, Радзівілы, Пацы, Валовічы, Ісайкоўскія, Млечкі, у XVIII ст. — Агінскія, Салагубы, Масальскія.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у баі каля Індуры швэдзкі генэрал Мэерфэльд атрымаў перамогу над расейска-саксонскім войскам. У 1720 годзе ў мястэчку ў часе кірмашу зьбіраўся дзеля раскладкі падаткаў Літоўскі Ваад[2]. У 1770—1780 гадох тут жыў знакаміты цадзік Хайкель (Хаім) Індурскі, да якога зьязджаліся хасіды з усіх канцоў Вялікага Княства Літоўскага[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Індура апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Гарадзенскага павету. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні Бжастоўскіх, Казлоўскіх.
На 1833 год у Індуры працавала 8 крамаў[4]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 314 двароў, дзеялі касьцёл, царква, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі прыходзкая вучэльня, пошта, фэльчарскі пункт, бровар, 2 вінакурні, 16 майстэрняў, вапнавы завод і 8 корчмаў, праводзіліся таргі ў нядзелі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Індуру занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Сынагога
-
Вуліца Ваўкавыская. Лазьня, 1882 г.
-
Малітоўная школа, 1886 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Індура абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[5]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Індура апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам сельскай і мескай гмінаў Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 4 і 6 сьнежня 1932 году ў мястэчку адбыліся дэманстрацыі сялянаў (каля 300 чал.) супраць падатковай палітыкі ўраду, у падтрымку выступленьняў сялянаў в. Баранава.
У 1939 годзе Індура ўвайшла ў БССР, дзе 1 траўня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам сельсавету. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 21 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 29 сьнежня 1949 году статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1995 год у Індуры было 562 двары, на 1997 год — 552. У 2007 годзе вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Сынагога, да 1939 г.
-
Палац, 1940 г.
-
Каля касьцёла. К. Казанскі, 1940 г.
-
Малацьба. К. Казанскі, 1940 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 559 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 496, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 55, жабракоў 4[6]; 1878 год — 2426 чал., у тым ліку 2200 юдэяў[7]; 1897 год — 2681 чал.
- XX стагодзьдзе: 1971 год — 1549 чал.; 1995 год — 1288 чал.[8]; 1997 год — 1574 чал.[9]; 1999 год — 1525 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1360 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Індуры працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Рагачоўскага вуліца | Ваўкавыская вуліца |
? | Крынкаўская вуліца |
? | Мяшчанская вуліца |
? | Сынагогальны пляц |
З урбананімічнай спадчыны Індуры да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Гарадзенская. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Аляксандраўская вуліца[10].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На паўночна-заходняй ускраіне Індуры знаходзіцца гарадзішча XI—XIII стагодзьдзяў
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1815)
- Могілкі: старыя каталіцкія; юдэйскія
- Сынагога (1885)
- Сядзіба (XIX ст.)
- Царква Аляксандра Неўскага (1881; мураўёўка)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл. Косьніца
-
Вуліца мястэчка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 173.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 128.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 202.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 130.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 278.
- ^ Князева В., Шаблюк В. Індура // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 486.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 237.
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 28.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|