Перайсьці да зьместу

Труа-Рыўер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Труа-Рыўер
франц. Trois-Rivières
Герб Труа-Рыўеру Сьцяг Труа-Рыўеру
Дата заснаваньня: 4 ліпеня 1634 і 1 студзеня 2002
Краіна: Канада
Правінцыя: Квэбэк
Рэгіён: Марысі
Плошча:
  • 288,92 км²
Вышыня: 16 м н. у. м.
Насельніцтва:
Геаграфічныя каардынаты: 46°21′0″ пн. ш. 72°33′0″ з. д. / 46.35° пн. ш. 72.55° з. д. / 46.35; -72.55Каардынаты: 46°21′0″ пн. ш. 72°33′0″ з. д. / 46.35° пн. ш. 72.55° з. д. / 46.35; -72.55
Труа-Рыўер на мапе Канады
Труа-Рыўер
Труа-Рыўер
Труа-Рыўер
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.v3r.net/

Труа-Рыўер (па-француску: Trois-Rivières) — горад у Канадзе, месьціцца ў правінцыі Квэбэк у месцы зьліцьця рэкаў Сэн-Марыс і Сьвятога Ляўрэнція. Горад разьмешчаны ў адміністрацыйным рэгіёне Марысі, на паўночным беразе ракі Сьвятога Ляўрэнція насупраць гораду Бэканкур. Труа-Рыўер зьяўляецца эканамічным і культурным цэнтрам свайго рэгіёну. Ён быў заснаваны 4 ліпеня 1634 году, стаўшы, такім чынам, другім сталым паселішчам у Новай Францыі[2], пасьля гораду Квэбэк у 1608 годзе.

На працягу доўгага часу на тэрыторыі сучаснага гораду жылі індзейцы плямёнаў алганкіны й абэнакі. Францускі дасьледчык Жак Карт’е апісаў месца падчас свайго другога падарожжа ў Новы сьвет у 1535 годзе. Назва гораду, аднак, была дадзена толькі ў 1599 годзе, капітанам Франсуа Гравэ Дзю Понам, і ўпершыню стала ўжывацца пра стварэньні мапаў у 1601 годзе.

Дзякуючы свайму стратэгічнаму становішчу, горад меў важную ролю ў калёніі ў гандлі мехам. Пасёлак стаў рэзыдэнцыяй рэгіянальнага ўраду ў 1665 годзе. Урсулінкі прыбылі ў паселішча ў 1697 годзе, стварылі ў ім першую школу й дапамаглі мясцовым місыянэрам зьвярнуць у хрысьціянства мясцовых абарыгенаў і мэтысаў.

У 1760 годзе горад быў захоплены Вялікабрытаніяй.

Труа-Рыўер зьяўляецца найстарэйшым прамысловым горадам Канады, дзякуючы стварэньню ў 1738 годзе першай у краіне гiсэрні[3]. Першая інфраструктура для порту была пабудавана ў 1818 годзе недалёка ад вуліцы Сэн-Антуан, а сёньня гарадзкі порт апрацоўвае 2,5 млн тон грузаў штогод[4]. Першая чыгунка была пабудавана ў 1879 годзе для падтрымкі лесапрамысловасьці[5].

  1. ^ https://www.donneesquebec.ca/recherche/fr/dataset/repertoire-des-municipalites-du-quebec/resource/c27b1830-2b46-4e80-819b-6238ff7c3b03
  2. ^ Roy-Sole, Monique. "A Tale of Tenacity", Canadian Geographic Magazine, April 2009, Vol. 129, No. 2, p. 31.
  3. ^ "Forges du Saint-Maurice National Historic Site of Canada". Parks Canada.
  4. ^ "Le Port de Trois-Rivières".
  5. ^ Roy-Sole, Monique. "A Tale of Tenacity", Canadian Geographic Magazine, April 2009, Vol. 129, No. 2, p. 35

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]