Перайсьці да зьместу

Беларуская Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская Вікіпэдыя
лац. Biełaruskaja Vikipedyja
Слоган Вольная энцыкляпэдыя
Тып энцыкляпэдыя
Даступныя мовы беларуская
Уладальнік Фундацыя «Вікімэдыя»
Аўтар Уладзімер Каткоўскі
Пачатак працы 12 жніўня 2004 (20 гадоў таму)
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя ёсьць, задарма, неабавязкова
Прыбытак няма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa ? (2019 год)
Ліцэнзія CC BY-SA 3.0[d] і ЛВД ГНУ
be-tarask.wikipedia.org

Белару́ская Вікіпэ́дыя — разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове, заснаваны ў жніўні 2004 году.

Першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы зьявіўся 27 студзеня 2004 году[1]. Першыя артыкулы — 12 жніўня 2004 году. На гэты момант мае 87 825 артыкулаў. На 2019 год была 41-м паводле якасьці артыкулаў разьдзелам Вікіпэдыі.

Лягатып беларускага разьдзелу Вікіпэдыі да 30 чэрвеня 2010 году

Беларускую Вікіпэдыю заснавалі 12 жніўня 2004 году (першую праўку на галоўнай старонцы зрабілі 7 красавіка таго ж году паводле беларускага часу)[2]. Адным зь яе стваральнікаў быў Уладзімер Каткоўскі. Да пачатку 2007 году было напісана 6 000 артыкулаў. На сакавік 2007 году ў Беларускай Вікіпэдыі было каля 6700 артыкулаў.

27 сакавіка 2007 году без публічнага абгрунтаваньня з боку Фундацыі «Вікімэдыя» адбыўся перанос існага разьдзелу Беларускай Вікіпэдыі з асноўнага беларускага паддамэну трэцяга ўзроўню «be» (куды з інкубатару перанесьлі разьдзел, створаны русіфікаваным моўным стандартам) на пабочны «be-x-old», што выклікала скандал у беларускай суполцы.

1 чэрвеня 2008 году Беларуская Вікіпэдыя пераадолела мяжу ў 10 тысячаў артыкулаў[3]. На 27 лістапада 2008 году разьдзел займаў 60-е месца паводле якасьці артыкулаў. 17 чэрвеня 2009 году ў Беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам стварылі 20-тысячны артыкул[4].

6 жніўня 2013 году колькасьць артыкулаў дасягнула 50 тысячаў. Увосень 2015 году дамэнную прыстаўку «be-x-old» замянілі на «be-tarask» у адпаведнасьці з уласным моўным падтэгам «tarask» (поўнае пазначэньне: be-tarask), нададзеным IANA клясычнаму правапісу (тарашкевіцы) беларускай мовы[5].

У час здушэньня пратэстаў у Беларусі супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня 27 сьнежня 2021 году быў узламаны ўліковы запіс беларускага вікіпэдыста Паўла Пернікава[6]. 7 красавіка 2022 году рэжым Лукашэнкі вырак яго да 2-х гадоў зьняволеньня, у тым ліку за праўкі ў артыкул «Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)»[7].

11 лістапада 2022 году ў Беларускай Вікіпэдыі стварылі 80-тысячны артыкул. Паводле вынікаў 2022 году, лік праглядаў артыкулаў вырас на 17% да 50 млн, а лік яе ўнікальных наведнікаў павялічыўся на 62% да 357 тыс. Прытым лік рэдагаваньняў зьменшыўся на 9% да 71 тыс., як і лік адрэдагаваных старонак на 9% да 4 тыс. Прыток новых улічаных удзельнікаў павялічыўся ў 3,5 разы да 69 чалавек, але лік дзейных удзельнікаў скараціўся на 7% да 31. Агульны лік мэдыязапытаў вырас на 7% да 14 млн, але чыстая розьніца байтаў засталася на леташнім узроўні 42 мэгабайтаў[8].

У жніўні 2024 году рэжым Лукашэнкі абвясьціў «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал Беларускай Вікіпэдыі (@wikipedyja)[9].

Беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам
Пачатак году Месца сярод
Вікіпэдыяў
Лік артыкулаў Створаных артыкулаў
за папярэдні год
Крыніца
2024 79-е з 326 85 126 +4496 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2024-01-01
2023 78-е з 318 80 630 +3807 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2023-01-01
2022 80-е з 325 76 823 +4400 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2022-01-01
2021 78-е з 314 72 423 +3844 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2021-01-01
2020 78-е з 307 68 579 +2947 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2020-01-01
2019 78-е з 303 65 632 +3802 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2019-01-01
2018 76-е з 298 61 830 +1908 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2018-01-01
2017 75-е з 295 59 922 +2057 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2017-01-01
2016 71-е з 291 57 865 +2672 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2016-01-01
2015 69-е з 288 55 193 +3367 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2015-01-01
2014 67-з 287 51 826 +4140 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2014-01-01
2013 61-е з 285 47 686 +6964 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2013-01-01
2012 61-е 40 904 +10 481 ru:Википедия:Основной межъязыковой рэнкинг 2012-01-01
2011 63-е 30 423 >+74231 ru:Википедия:Основной межъязыковой рэнкинг 2011-01-01
2010 65-е 23 000² <+8000² Вікіпэдыя:Гісторыя#2010
2009 75-е 15 000³ >+6000³ Вікіпэдыя:Гісторыя#2009
2008 79-е з 253 8110 +2195 en:Wikipedia:Multilingual ranking January 2008
2007 70-е з 250 5915 +3787 en:Wikipedia:Multilingual ranking January 2007
2006 65-е са 197 2128 +1364 en:Wikipedia:Multilingual ranking January 2006
2005 58-е са 162 7644 +7644 en:Wikipedia:Multilingual ranking January 2005


121 студзеня 2011 году пачынаючы з 12 студзеня 2010-га
²12 студзеня 2010 году пачынаючы з 5 студзеня 2009-га
³5 студзеня 2009 году пачынаючы з 5 красавіка 2008-га
4Ад 12 жніўня 2004 году

Апаратнае забесьпячэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускі разьдзел разам з астатнімі разьдзеламі Вікіпэдыі працуе на сэрвэрным клястары зь некалькіх сот сэрвэраў. Падрабязьней гл. meta:Hardware  (анг.).

Праграмнае забесьпячэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выкарыстоўваецца рухавік MediaWiki. Падрабязныя зьвесткі пра вэрсію MediaWiki, якая выкарыстоўваецца, і ўсталяваныя пашырэньні даступныя на старонцы вэрсіі.

Тэматыка артыкулаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На студзень 2009 году найболей шматлікімі былі артыкулы, прысьвечаныя:

  • Вядомым асобам — больш за 1000
  • Населеным пунктам — больш за 1000

Удзельнікам можа быць усякі карыстальнік інтэрнэту, які зрабіў хоць бы адну праўку ў Беларускай Вікіпэдыі.

Удзельнікі Беларускай Вікіпэдыі могуць быць зарэгістраванымі карыстальнікамі або ананімамі. У першым выпадку яны могуць валодаць правамі адміністратара, бюракрата і/або чэк-юзэра.

Ананімы не рэгіструюцца ў праекце, але робяць ананімныя праўкі. Часьцей за ўсё гэта альбо выпадкова трапіўшыя ў Вікіпэдыю, новыя будучыя ўдзельнікі, замежныя ўдзельнікі (якія прастаўляюць інтэрвікі). Ананімныя ўдзельнікі ня могуць загружаць файлы і рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. У гісторыі правак запісваецца іх IP-адрас.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі маюць свой нік і аўтарызуюцца, уводзячы свае імя і пароль. Па рэгістрацыі ўдзельнікі маюць права загружаць файлы, пераназываць артыкулы, а празь некалькі дзён рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. Сталыя актыўныя ўдзельнікі маюць права браць удзел у выбарах адміністратараў і бюракратаў.

Адміністратары маюць дадатковыя правы — блякаваньне ўдзельнікаў, выдаленьне артыкулаў, праўка цалкам заблякаваных артыкулаў (поўнае блякаваньне і здыманьне ўсіх відаў блякаваньняў).

Бюракраты могуць пераназываць уліковыя запісы ўдзельнікаў, прысвойваць статус адміністратара і бота. Усе бюракраты адначасна адміністратары.

Чэк-юзэры маюць доступ да прыладаў, якія дазваляюць у выпадку неабходнасьці атрымаць доступ да дадатковых дадзеных пра карыстальнікаў. Для выдачы гэтых правоў ўдзельнікі мусяць паведаміць свае рэальныя зьвесткі. Гэтак жа яны абавязваюцца выконваць правілы, і ў выпадку іх парушэньня гэтыя правы могуць быць адкліканыя.

Геаграфічнае разьмеркаваньне ўдзельнікаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На жнівень 2009 году ўдзельнікі Беларускай Вікіпэдыі (паводле пададзенай імі інфармацыі) прадстаўляюць каля 10 краінаў. Большасьць удзельнікаў, вядома, зь Беларусі. Каля 40 удзельнікаў самаідэнтыфікуюцца як удзельнікі зь Менску.

Прагляданасьць паводле краінаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Разьмеркаваньне праглядаў[10]
Беларусь
  
20.1%
ЗША
  
39.4%
Кітай
  
20.3%
Францыя
  
6.6%
Нямеччына
  
4.6%
Канада
  
4.5%
Іншыя
  
4.5%

Тарашкевіца й наркамаўка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвіцьцё Беларускай Вікіпэдыі абцяжарвае расейскамоўнасьць пераважнай большасьці насельніцтва Беларусі — адно з наступстваў шматгадовай палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі (расейскага этнацыду), а таксама раўналежнае выкарыстаньне розных варыянтаў беларускай мовы. Адна частка карыстальнікаў ужывае клясычны варыянт правапісу беларускае мовы (тарашкевіцу), а другая — афіцыйны (наркамаўку). Агулам два беларускія разьдзелы маюць толькі 1,7% ад ўсіх праглядаў моўных вэрсіяў энцыкляпэдыі ў Беларусі, значна адстаючы ад расейскамоўнай (79,2%) і ангельскамоўнай (15,2%).[11]

Суіснаваньне двух правапісаў у межах аднаго праекту не задавальняла прыхільнікаў «наркамаўкі», а таму яны надумалі аддзяліцца і стварыць асобны праект Вікіпэдыі. Праз пэўны час — у сакавіку 2007 году — Беларуская Вікіпэдыя была падзеленая на дзьве — з клясычным і з афіцыйным правапісам, а 26 сакавіка 2007 году згодна з пастановай моўнага падкамітэту фундацыі Wikimedia разьдзел Вікіпэдыі клясычным правапісам быў перайменаваны з паддамэну трэцяга ўзроўню «be», які стала займаць Вікіпэдыя афіцыйным правапісам, у «be-x-old», што выклікала скандал у Беларускай Вікіпэдыі.

Разьвіцьцё інтэрнэту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі кошт інтэрнэт-паслуг значна вышэй, чым у шматлікіх краінах сьвету.

Паводле праведзенага ў кастрычніку 2008 году дасьледаваньня агенцтва FactumBel (партнэр Gemius у Беларусі) сярод 1504 жыхароў Беларусі ў веку з 15 да 74 гадоў (асабістае апытаньне паводле месца жыхарства) 32,8% апытаных выходзілі ў інтэрнэт не радзей, чым раз на месяц. Гэты вынік на 15% вышэйшы за зафіксаваны ў чэрвені. Кожны дзень інтэрнэтам карысталіся 14% удзельнікаў апытаньня, яшчэ 14% бывалі ў інтэрнэце штотыдзень[12].

Праявай вандалізму можна лічыць і масавую публікацыю інфармацыі, і загрузку выяваў, абароненых аўтарскім правам, хоць у гэтым выпадку вандалізм часам не прызнаецца. Нягледзячы на пэўнасьць (у большасьці выпадкаў) такіх артыкулаў, публікацыя падобных тэкстаў можа прывесьці да юрыдычных праблемаў Вікіпэдыі. Паводле гэтага чыньніку падобныя артыкулы выдаляюцца, што таксама запавольвае разьвіцьцё Вікіпэдыі.

  • 2011 — прэмія «Люблю Беларусь»[13]
  • Ганаровая адзнака Improvement Awards Ганаровая адзнака Improvement Awards першай ступені за значнае паляпшэньне рэйтынгу ў сьпісе Вікіпэдыяў паводле наяўнасьці і велічыні артыкулаў зь сьпісу істотных (1 студзеня 2011)[14]
  • Ганаровая адзнака Improvement Awards Ганаровая адзнака Improvement Awards першай ступені за значнае паляпшэньне рэйтынгу ў сьпісе Вікіпэдыяў паводле наяўнасьці і велічыні артыкулаў зь сьпісу істотных (1 сьнежня 2010)[14]
  1. ^ Вэрсія ад 19:49, 27 студзеня 2004 // Вікіпэдыя
  2. ^ У Вікіпэдыі — 20 тысячаў артыкулаў па-беларуску клясычным правапісам, Generation.by
  3. ^ Юра Сідун, Абедзьве беларускія вікіпэдыі цяпер маюць болей чым па 10 тысяч артыкулаў, Generation.by, 3 чэрвеня 2008 г.
  4. ^ У Вікіпэдыі — 20 тысячаў артыкулаў па-беларуску клясычным правапісам, Generation.by, 17 чэрвеня 2009 г.
  5. ^ Вікіпэдыя:Гісторыя#2015
  6. ^ Міхаіл Палазьнякоў, «Мэдыязона». Захоп акаўнта, істотныя праўкі, крымінальная справа. Што вядома пра затрыманага рэдактара «Вікіпэдыі» Паўла Пернікава // Партал «Наша ніва», 29 сакавіка 2022 г. Праверана 7 красавіка 2022 г.
  7. ^ Рэдактара Вікіпэдыі асудзілі да двух гадоў калёніі за «дыскрэдытацыю Беларусі» // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 7 красавіка 2022 г. Праверана 7 красавіка 2022 г.
  8. ^ Штомесячны агляд Беларускай Вікіпэдыі тарашкевіцай за апошнія 12 месяцаў (студзень—сьнежань 2022 году) (анг.) // Статыстыка «Вікімэдыі», 1 студзеня 2023 г. Праверана 30 студзеня 2023 г.
  9. ^ Прызналі «экстрэмісцкімі» суполкі аматараў беларускамоўнай Вікіпедыі, Наша Ніва, 17 жніўня 2024 г.
  10. ^ Wikimedia Visitor Log Analysis Report — Page Views Per Wikipedia Language — Breakdown  (анг.)
  11. ^ Wikimedia Visitor Log Analysis Report — Wikipedia Page Views Per Country — Trends
  12. ^ Некаторыя вынікі другой хвалі ўсталявальнага дасьледаваньня Gemius (рас.)
  13. ^ «Молодой фронт» вручил премии «Люблю Беларусь» БелаПАН
  14. ^ а б List of Wikipedias by sample of articles/Growth  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]