Перайсьці да зьместу

Прынцыпы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прынцыпы (па-лацінску: princeps — першы) — у войску Старажытнага Рыму — ваяры цяжкае пяхоты рымскага легіёну у IV—II стагодзьдзях да н. э. Першапачаткова з другой маёмаснай клясы, мелі ахоўнае ўзбраеньне (без паножаў), доўгія дзіды й мячы, складалі першую лінію ў баявым парадку: адгэтуль назва; з III ст. да н. э. — ваяры 30-40 гадоў, узброеныя мячамі й пілумамі (кароткія кідальныя дзіды), разьмяшчаліся ў другой лініі; пасьля другое Пунічнае вайны ставіліся зноў у пэршай лініі.

Прынцыпы ў складзе Легіёну

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Палібію й Лівію, у складзе легіёну знаходзілася роўная колькасьць прынцыпаў і гастатаў. Пасьля ваеннае рэформы Каміла легіён з 4200 чалавек уключаў 10 маніпулаў прынцыпаў па 120 чалавек. Кожная маніпула падзялялася на дзьве цэнтурыі пад кіраўніцтвам цэнтурыёну.

Узбраеньне й тактыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прынцыпы былі ўзброены кідальнымі дзідамі (пілумамі) ды традыцыйным кароткім мячом-глядыем. Астатняе экіпіяваньне яны куплялі на свае сродкі: звычайна яно складалася зь вялікага прастакутнага шчыта (скутум), бронзавага шлему й кальчугі.

Па Лівію, прынцыпы ўступалі ў бой, калі гастатам не атрымоўвалася рашучым націскам зламаць супраціў ворага. У гэтым выпадку яны арганізавана адыходзілі за лінію прынцыпаў, дзе знаходзіўся сьцяг легіёну, а маніпулы прынцыпаў арганізоўвалі суцэльную лінію й атакавалі ворага. Калі напад прынцыпаў не давал выніку, яны адыходзілі за трэцюю лінію трыарыяў.

Пасьля рэформы Марыя прынцыпы ўвайшлі ў склад кагорты, захаваўшы свой тытул, аднак страціўшы асаблівае ўзбраеньне.

  • Вэліты — від лёгкай пяхоты ў Старажытнай Грэцыі, потым у Старажытным Рыме ў 4—3 ст. да н. э.
  • Гастаты
  • Пілюм — кідальнае дзіда, якое складалася на ўзбраеньні легіёнаў Старажытнага Рыму.
  • Трыарыі
  • Рымскі легіён