Перайсьці да зьместу

Баба Віда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Баба Віда
баўг. Баба Вида
Краіна Баўгарыя
Месцазнаходжаньне Відын
Каардынаты 43°59′35″ пн. ш. 22°53′12″ у. д. / 43.99306° пн. ш. 22.88667° у. д. / 43.99306; 22.88667Каардынаты: 43°59′35″ пн. ш. 22°53′12″ у. д. / 43.99306° пн. ш. 22.88667° у. д. / 43.99306; 22.88667
Дата пабудовы X стагодзьдзе
Стан Гістарычны музэй
Баба Віда на мапе Баўгарыі
Баба Віда
Баба Віда
Баба Віда
Баба Віда на Вікісховішчы

Баба Віда (па-баўгарску: Баба Вида) — сярэднявечная крэпасьць у горадзе Відыне на паўночным захадзе Баўгарыі, галоўная гарадзкая славутасьць. Складаецца з 2 асноўных крэпастных муроў і 4 вежаў.

Баба Віда
Плян фартэцыі

Пабудова ўмацаваньня пачалося ў X стагодзьдзі на месцы рымскай крэпасьці Банонія. У Сярэднявеччы Баба Віда была адным з галоўных умацаваньняў на паўночным захадзе Баўгарыі. Баба Віда вытрымала 8-месячную асаду бізантыйскай арміі Базыля II, аднак была зьнішчана і нанова адбудаваная падчас панаваньня Івана Сраціміра.

Крэпасьць мела важную ролю пдачас акупацыі Баўгарыі Асманскай імпэрыяй, а ў канцы XVIII стагодзьдзя, калі згубіла абарончую значнасьць выкарыстоўвалася як вязьніца і вайсковы арсэнал.

Сёньня Баба Віда — музэй-крэпасьць.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]