Узыходжаньне (фільм)
Выгляд
Узыходжаньне | |
Восхождение | |
Жанр | артхаўс[d], драматычны фільм[1], партызанскі фільм[d] і ваенны фільм[d][1] |
---|---|
Рэжысэр | Ларыса Шапіцька |
Сцэнарыст | Ларыса Шапіцька Юры Клепікаў (па аповесьці Васіля Быкава «Сотнікаў») |
У ролях | Уладзімер Гасьцюхін Барыс Плотнікаў |
Кампазытар | Альфрэд Шнітке |
Апэратар | Уладзімер Чухноў Павал Лебешаў |
Вытворчасьць | Масфільм |
Распаўсюд | Netflix |
Дата выхаду | 1976 |
Працягласьць | 106 (111) хвілін |
Краіна | СССР |
Мова | расейская |
Старонка на IMDb |
«Узыходжаньне» (па-расейску: Восхождение) — мастацкі фільм паводле аповесьці Васіля Быкава «Сотнікаў».
Сюжэт
У фільме паказаная Беларусь узімку 1942 году. Дасьведчаны партызан Рыбак і афіцэр Сотнікаў выпраўляюцца на пошукі харчаваньня для партызанскага атраду. Пасьля сутычкі з паліцаямі яны хаваюцца ў вёсцы, але празь некаторы час іх знаходзяць карнікі. Допыты, катаваньні, страх… Пошукі выйсьця, кампрамісу, угоды з сумленьнем прыводзяць аднаго з герояў фільму да здрады, у той час як іншы мужна ідзе на сьмерць.
Акторы
- Уладзімер Гасьцюхін — Рыбак
- Барыс Плотнікаў — Сотнікаў
- Анатоль Саланіцын — сьледчы Партноў
- Людміла Палякова — Дзямчыха
- Сяргей Якаўлеў — стараста Сыч
- Марыя Вінаградава — старасьціха
- Ролю Барыса Плотнікава агучвае Аляксандар Дзям’яненка
Узнагароды
- Галоўны прыз Усесаюзнага кінафэстывалю ў Рызе.
- «Залаты мядзьведзь», прэмія FIPRESCI, прэмія экумэнічнага журы Міжнароднага кінафэстывалю ў Заходнім Бэрліне (1977).
- Прыз FIPRESCI Ларысе Шапіцьцы на МКФ ў Бэрліне, 1977[2]
- Галоўная прэмія і прыз Саюзу кінэматаграфістаў Ларысе Шапіцьцы на Ўсесаюзным кінафэстывалі, 1977
- Прыз «Статуя Свабоды» Ларысе Шапіцька на «Фэстывалі Свабоды» ў Сопаце, 1977
- Дзяржаўная прэмія СССР «За фільмы апошніх гадоў» Уладзімеру Чухнову (пасьмяротна), Ларысе Шапіцька (пасьмяротна), 1979;
- удзел у Праграме «Retrospective» на МКФ у Бэрліне, 1990
Дадатковыя зьвесткі
- Фільм амаль забаранілі да паказу, дапамаглі толькі асабістыя захады першага сакратара ЦК кампартыі Беларусі Пятра Машэрава[3]. Стужку яшчэ мокрую прывезьлі на асабісты прагляд да Машэрава, якога ледзь намовілі паглядзець «бабскія здымкі». Праз пару хвілінаў Машэраў ня мог ўжо адвесьці позірка. У сярэдзіне фільму былы партызан плакаў не саромеючыся таго, што ў залі прысутнічала ўсё кіраўніцтва рэспублікі.[4]
- Фільм пад час пракату праглядзела 10,7 млн гледачоў.[5]
- Фільм здымалі ў Мураме, з удзелам мясцовых жыхароў. Падчас сцэны забойства ў далечыні бачная група лыжнікаў, якія ня ведалі пра здымкі.
Крыніцы
- ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
- ^ https://web.archive.org/web/20110111162442/http://www.tvkultura.ru/issue.html?id=77026
- ^ http://dic.academic.ru/dic.nsf/ruwiki/245688
- ^ https://web.archive.org/web/20121201034107/http://www.neofit.ru/modules.php?name=bs&file=displayimage&album=49&pos=-1036
- ^ KinoX.ru