Спата
Спата (спатха) — доўгі двухбаковавостры меч. Вынайдзены кельтамі. Выкарыстоўваўся пераважна як зброя пешага байца, але, бо яны да таго часу ўжо авалодалі верхавою яздою, спата стала ўжывацца й коньніцаю галаў. А пазьней і рымскай коньніцаю, што асабліва зразумела, калі ўлічыць, што ў I стагодзьдзі да н. э. менавіта з галаў яна й складалася. Ад рымлянаў спата патрапіла на ўзбраеньне франкаў, якімі захоўвалася ў нязьменнасьці аж да VIII стагодзьдзя. Была папулярная ў германцаў у V стагодзьдзе.
Першапачаткова спата была мячом, які сячэ, з закругленым ці прастакутным канцом з даўжынёю клінка да мэтру. Кельты (галы) выкарыстоўвалі яе ў ладу (Цэзар. Цыдулкі пра гальскую вайну). Галы былі захоплены колючымі ўласьцівасьцямі глядыюсу й забясьпечылі спату лязом. Мадыфікаваная спата ўяўляла сабою параўнальна кампактны рубільна-колючы меч масаю да 2 кг, з клінком шырынёю 4—5 гл і даўжынёю ад 60 да 80 гл. Для страявога бою спата падыходзіла дрэнна, але спалучала вялікія магчымасьці вядзеньня індывідуальнага бою з выгодаю нашэньня й магла, у прынцыпе, з прычыны сваёй адносна невялікай вагі й нізка разьмешчанага цэнтра цяжару, выкарыстоўвацца вершнікам і без страмёнаў.
Вонкавыя спасылкі
- Aleksic M. Some typological features of Byzantine spatha. — 2010. — Т. XLVII. — С. 121-136. — DOI:10.2298/ZRVI1047121A