Новы ізраільскі шэкель
Ізраільскі шэкель | |
Новыя банкноты і манэты сэрыі Б | |
Краіна | Ізраіль |
---|---|
Падзел | агарот |
Код ISO-4217 | ILS |
Скарачэньне | ש |
Сымбаль | ₪ і ₪ |
Цэнтральны банк | Bank of Israel[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 1985 |
Папярэдняя валюта | Old Israeli shekel[d] |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Ізра́ільскі но́вы шэ́кель (па-габрэйску: שֶׁקֶל חָדָשׁ, па-арабску: شيكل جديد, сымбаль: ₪, код: ILS), Ізраільскі шэкель, раней Новы ізраільскі шэкель (NIS) — валюта Ізраілю, уведзеная 1 студзеня 1986 року. Падзяляецца на 100 агарот. Сымбаль новага шэкелю — ₪ — спалучэньне першых літараў словаў шэкель (ש) і адаш (ח) (новы).
Мінуўшчына
Назва «шэкель» (שקל) паходзіць зь Бібліі, дзе таксама азначала старажытную валюту ці меру вагі.
Ад утварэньня Дзяржавы Ізраіль да 1952 року ў звароце заставаліся банкноты «Англа-палестынскага банку», называныя брытанскімі фунтамі. У 1952 «Англа-палестынскі банк» перайменаваны ў «Нацыянальны банк Ізраілю, а валюта — у ізраільскі фунт.
24 лютага 1980 была ўведзеная новая валюта — шэкель. Як ізраільскі фунт, так і ягоны пераемнік перажылі значныя падзеньні курсаў, а ў пачатку 1980-х адбылася гіпэрінфляцыя. У выніку стабілізацыйнага пляну інфляцыя была спыненая, і з 1 студзеня 1986 року ўведзены новы шэкель, які абменьваўся ў прапорцыі 1000 старых за 1₪.
Дзякуючы эканамічным рэформам і гандлёвым пагадненьням новы шэкель ня толькі не зазнаваў дэвальвацыі, а ў 2000-х роках нават узмацніўся адносна даляру ЗША на 20% і з 1 студзеня 2003 зьяўляецца свабодна канвэртаванай валютай.
Вонкавыя спасылкі
Новы ізраільскі шэкель — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў