Перайсьці да зьместу

К’ева Вэрона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
К’ева
Поўная назва Associazione Calcio ChievoVerona SrL
Заснаваны 1929
Горад Вэрона, Італія
Стадыён Маркантоніё Бэнтэгодзі
Умяшчальнасьць: 38 402
Прэзыдэнт Sergio Pellissier[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
chievoverona.it (італ.)​ (анг.)

«К’е́ва» (па-італьянску: Chievo) — былы[1] італьянскі футбольны клюб з гораду Вэрона. Заснаваны ў 1929 годзе.

Гісторыя

Клюб быў заснаваны ў 1929 годзе ў невялікім прыгарадзе Вэроны. Першапачаткова клюб ня быў афіцыйна зьвязаны з Італьянскай фэдэрацыяй футболу, і гуляў пад назвай «Ond Chievo» ў некалькіх аматарскіх футбольных турнірах і таварыскіх матчах. Дэбют у афіцыйнай лізе адбыўся 8 лістапада 1931 году.

Колеры каманды былі сінімі й белымі. Клюб быў распушчаны ў 1936 годзе з-за эканамічных бязладзіцы й вярнуўся да гульняў толькі ў 1948 годзе пасьля Другой сусьветнай вайны, каманда выступала ў рэгіянальнай лізе Другі дывізіён (італ. Seconda Divisione).

У 1959 годзе пасьля перабудовы футбольных лігаў «К’ева» пачаў гуляць у Другой катэгорыі (італ. Seconda Categoria), рэгіянальнай лізе, якая была перадапошняй у Італьянскай футбольнай пірамідзе. У тым жа годзе «К’ева» зьмяніў назву на «Кард „К’ева“», то бок дадаўшы ў назоў імя свайго спонсара, і выйшаў у першую катэгорыю (італ. Prima Categoria), якую пакінуў у 1962 годзе, гэта быў першы вылет каманды зь якой-небудзь лігі.

У 1964 годзе, Люіджы Кампадэльлі, бізнэсовец і уладальнік кампаніі Paluani, быў прызначаны прэзыдэнтам клюбу. Пад ягоным кіраўніцтвам «К’ева» падняўся крыху бліжэй да вяршыні італьянскай піраміды й заваяваў пуцёўку ў Сэрыю D паводле вынікаў сэзону 1974—1975 гадоў. Пад імем «Палюані К’ева» каманда выйшла ў Сэрыю С2 у 1986 годзе. Пасьля гэтага хатняй арэнай «К’ева» стаў галоўны стадыён Вэроны — «Маркантыніё Бэнтэгодзі». Далей клюб выйшаў у Сэрыю C1 у 1989 годзе. У 1990 годзе клюб здабыў звыклую назву «К’ева Вэрона».

У 1992 годзе прэзыдэнт клюбу Люіджы Кампадэльлі, які за два гады да таго вярнуўся да кіраўніцтва клюбам, памёр ад сардэчнага прыступу, і ягоны сын Люка Кампадэльлі ва ўзросьце ўсяго 23 гадоў стаў новым кіраўніком клюбу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі