Перайсьці да зьместу

Віктар Д’ёкерэш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Віктар Д’ёкерэш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 чэрвеня 1998(1998-06-04)[1][2] (26 гадоў)
Рост 187 см
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Спортынг
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2018
2018—2021
2019—2020
2020—2021
2021
2021—2023
2023—
Бромапойкарна
Брайтан энд Гоўв Альбіён
Санкт-Паўлі (арэнда)
Сўонсі Сіці (арэнда)
Ковэнтры Сіці (арэнда)
Ковэнтры Сіці
Спортынг
48 (20)
0 (0)
26 (7)
11 (0)
19 (3)
94 (38)
44 (45)
Зборныя
2019— Швэцыя 26 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2024.

Віктар Эйнар Д’ёкерэш (па-швэдзку: Viktor Einar Gyökeres; нар. 4 чэрвеня 1998 году) — швэдзкі футбаліст, нападнік партугальскага клюбу «Спортынгу» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Мае вугорскае паходжаньне праз свайго дзеда[4].

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнай школы «Аспудэн-Тэлюс» з Стакгольму.

У 2013 годзе ў веку 14 гадоў прыяднаўся да акадэміі клюбу «Бромапойкарна»[5]. Зь цягам часу прасоўваўся праз розныя юнацкія камандах клюбу, а праз два гады дэбютаваў у асноўным складзе[6]. Свае дэбютныя галы ўлучыў 20 жніўня 2015 году матчы Кубка Швэцыі, забясьпечыўшы перамогу свайму клюбу над супернікам[6]. У наступным годзе, калі клюб страціў месца ў элітным дывізіёне, Д’ёкерэш адзначыўся ў трэцім дывізіёне сямю галамі, дапамог «Броммапойкарне» вярнуць прасоўванне ў Супэрэтан[7]. У 2017 годзе улучыў пераможны гол у кубкавым матчы, выбіўшы ў чвэрцьфінале прадстаўніка найвышэйшай лігі клюб «Эльфсборг»[8]. Не зважаючы на тое, што футбаліст працягваць гуляць у другім дывізіёне, ён быў заўважаны ў Ангельшчыне. У выніку, склаў на два з паловай гады працоўную ўгоду з клюбам Прэм’ер-лігі «Брайтан энд Гоўв Альбіён»[9][10].

У новым клюбе швэд адразу далучыўся да моладзевай каманды клюбу. 28 жніўня 2018 году згуляў у складзе першай дружыны брайтанцаў у матчы Кубка лігі супраць «Саўтгэмптану»[11]. 26 студзеня 2019 году ўпершыню згуляў у Кубку Ангельшчыны, выйшаўшы на замену ў хатняй сустрэчы супраць «Ўэст Бромўіч Альбіёну» (0:0). Ня маючы гульнёвага часу, нападнік быў вымушаны сысьці ў арэнды, далучыўшыся ў ліпені 2019 году да складу нямецкага «Санкт-Паўлі»[12]. У першы туры Бундэсьлігі 2 Д’ёкерэш дэбютаваў у складзе гамбурскага клюбу, а першым голам адзначыўся 29 верасьня, улучыўшы мяч у браму «Зандгаўзэн». Па вяртаньні зь Нямеччыны, часам гуляў у кубкавых матчах брайтанцаў, а ў кастрычніку 2020 году прыяднаўся да клюбу «Сўонсі Сіці» на сэзон 2020—2021 гадоў[13]. Аднак, 14 студзеня 2021 году быў адкліканы з арэнды[14]. Ужо на наступны дзеля таксама паводле арэнднай угоды далучыўся да «Ковэнтры Сіці». Улетку 2021 году стаў паўнавартасным гульцом каманды, узгадніўшы трохгадовы кантракт[15]. У гэтым клюбе хутка стаў футбалістам асноўнага складу, гуляючы ў Чэмпіёншыпе.

13 ліпеня 2023 году Д’ёкерэш падпісаў пяцігадовы кантракт з партугальскім «Спортынгам», які выклаў за гульца рэкордныя 20 мільёнаў эўра і 4 мільёны эўра ў дадатак як бонусы[16][17]. 12 жніўня запачаткаваў выступы ў складзе партугальскай каманды, зьявіўшыся ў першай адзінаццатцы і двойчы ўлучыўшы мяч у браму «Візэлы», чым дапамог сталічнікам здабыць хатнюю перамогу зь лікам 3:2[18]. 21 верасьня нападнік дэбютаваў у Лізе Эўропы, згуляўшы матч і забіўшы гол у браму аўстрыйскага «Штурму»[19]. 2 лістапада зрабіў хет-трык у матчы Кубка лігі супраць «Фарэнсі». Празь дзесяць дзён забіў адзіны гол «Спортынгу» ў матчы супраць «Бэнфікі» (2:1)[20]. 17 сакавіка 2024 году адзначыўся хет-трыкам у матчы чэмпіянату, засмуціўшы гульцоў «Баавішты»[21]. У час зь верасьня па студзень Д’ёкерэш забіў 13 галоў і аддаў 6 галявых перадачаў, дзякуючы чаму прызнаваўся гульцом месяцу і нападнікам месяцу пяць месяцаў запар. Да канца сэзон швэд яшчэ атрымліваў памянёныя ўзнагароды ды стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, запісаўшы на свой рахунак 29 галоў. У тым ліку дзякуючы высілкам нападніка «Спортынг» стаў чэмпіёнам краіны.

17 верасьня 2024 году ў сваім дэбютным матчы ў Лізе чэмпіёнаў забіў свой першы гол, адкрыўшы лік у пераможным матчы над «Лілем» (2:0)[22]. 1 лістапада Д’ёкерэш паклаў на свой рахунак чатыры галы ў матчы супраць «Фарэнсі». 5 лістапада стаў другім швэдзкім гульцом пасьля Златана Ібрагімавіча і першым гульцом «Спортынгу», які зрабіў хет-трык у Лізе чэмпіёнаў у пераможным матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (4:1)[23][24].

Міжнародная

8 студзеня 2019 году Д’ёкерэш дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Швэцыі ў матчы супраць зборнай Фінляндыі[25]. Праз тры дні ён забіў свой першы гол у складзе зборнай у нічыйным матчы супраць зборнай Ісьляндыі (2:2). Пасьля пэўны час не выклікаўся, але ў кастрычніку 2021 году зноў быў запрошаны да каманды, каб замяніць Ібрагімавіча[26].

Дасягненьні

«Спортынг»:

Крыніцы

  1. ^ а б в Viktor Gyökeres // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Gyökeres, Viktor Einar // Sveriges befolkning 2000 (шв.)Sveriges Släktforskarförbund, 2020.
  3. ^ а б Sveriges befolkning 2000 (шв.)Sveriges Släktforskarförbund, 2020.
  4. ^ «Viktor Gyökeres a PL-ben folytatja». Goal.com.
  5. ^ «Viktor Gyokeres: Sporting striker’s rise to become one of Europe's best strikers». BBC Sport.
  6. ^ а б Appelquist, Peter (6.09.2017). «Viktor Gyökeres klar för Brighton & Hove Albion FC». IF Brommapojkarna.
  7. ^ Strandman, Pelle (2.07.2017). «Stor chans att vi lyckas med det också…». Afonbladet
  8. ^ Forsberg, Aron (12.03.2017). «TV: 18-åringen sköt BP till stor cupskräll med solomål». Fotboll Skanalen.
  9. ^ «Albion Agree Deal for Swedish Youngster». Brighton & Hove Albion.
  10. ^ «Brighton agree Viktor Gyokeres transfer from Brommapojkarna». ESPN.
  11. ^ Bailey, Steve (28.08.2018). «Brighton knocked out of Carabao Cup by late Southampton goal». Sussex Express.
  12. ^ «Gyökeres joins on loan». FC St. Pauli.
  13. ^ «Viktor Gyokeres heads to Swansea on loan». Brighton & Hove Albion F.C.
  14. ^ «Viktor Gyokeres recalled from Swansea City loan spell». Swansea City.
  15. ^ Turner, Andy (9.07.2021). «Sky Blues sign Brighton striker Viktor Gyokeres». CoventryLive.
  16. ^ «Gyokeres no Sporting: a cláusula de rescisão e todos os valores do negócio». O Jogo.
  17. ^ «Coventry striker Gyokeres joins Sporting Lisbon». BBC Sport.
  18. ^ «Sporting salvage three late points after Gyökeres stars in glowing debut». OneFootball.
  19. ^ «Sporting vence Sturm Graz e quebra maldição austríaca». SAPO Desporto
  20. ^ Vaza, Marco (12.11.2023). «Afinal, ainda há vida neste Benfica». Público.
  21. ^ «Sporting goleia o Boavista com hat-trick de Gyokeres: veja os golos». Jornal de Notícias.
  22. ^ «Gyökeres mostrou-se à Europa e Debast fez as pazes com as bancadas». Diário de Notícias.
  23. ^ «Sporting 4-1 Manchester City: Viktor Gyokeres hat-trick as Ruben Amorim’s side thrash Man City». BBC Sport.
  24. ^ Baynes, Ciaran (5.11.2024). «Sporting CP 4-1 Manchester City: Viktor Gyokeres hat-trick stuns English champions in Ruben Amorim’s farewell». Eurosport.
  25. ^ «Vi har inte många som honom i svensk fotboll». Aftonbladet.
  26. ^ Turner, Andy (2.10.2021). «Sky Blues’ Viktor Gyokeres to replace Ibrahimovic for Sweden». CoventryLive.

Вонкавыя спасылкі