Перайсьці да зьместу

Фарнабаз II

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Vera.tetrix (гутаркі | унёсак) у 14:28, 19 лістапада 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Фарнабаз II
Файл:Pharnabazus coin as Ares.jpg
Фарнабаз у выглядзе Арэса
Род дзейнасьці дзяржаўны й вайсковы дзеяч Пэрсыдзкае імпэрыі
Дата нараджэньня каля 435 да н. э.
Дата сьмерці пасьля 373 да н. э.
Месца сьмерці
Занятак губэрнатар
Бацька Фарнак II Фрыгійскі
Дзеці Артабаз II

Фарнабаз ІI (каля 435 да н. э. — пасьля 373 да н. э.) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч Пэрсыдзкае імпэрыі. З роду Фарнакідаў, адгалінаваньня каралеўскага роду Ахемэнідаў, сын Фарнака IІ.

Сатрап Фрыгіі

Да зімы 413 да н. э./412 да н. э. зьмяніў бацьку на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Больш дакладная дата невядома, бо ў 422 да н. э. ягоны бацька яшчэ быў сатрапам. У 413 да н. э./412 да н. э. удзельнічаў у перамовах паміж Пэрсіяй і Спартай. У 404 да н. э. разам з Кірам Малодшым і Тысафэрнам захапіў грэцкія гарады Малае Азіі. У 400 да н. э. не дазволіў грэцкім наймітам спустошыць Фрыгію. У 399 да н. э. у Фрыгію ўварваліся спартанцы. Фаранабаз, аб’яднаўшыся з Тысафэрнам, разьбіў грэкаў. У 397 да н. э. у Магнэзіі было падпісанае мірнае пагадненьне, вынікам чаго было прызнаньне Пэрсіяй незалежнасьці грэцкіх гарадоў Ёніі.

Будаўніцтва Пэрсіяй флёту сталася прычынай новае вайны са Спартай. Падпісаўшы перамір’е з Тысафэрнам, спартанскі цар Агесілай II у 396 да н. э. напаў на Фрыгію. Каб адвабіць спартанцаў, Фарнабаз накіраваў родасца Тымакрата ў Грэцыю з мэтай узбудзіць грэкаў супраць Спарты. Нягледзячы на перашкоды й інтрыгі збоку Тысафэрна й Тытраўста, які зьмяніў Тысафэрна на пасадзе сатрапа Лідыі, Фарнабаз здолеў заключыць у 395 да н. э. дамову з атэнцамі, а пасьля нават захапіў усе грэцкія гарада ў Малай Азіі апроч Абідаса й Сэстаса. У 394 да н. э. спартанцы пакінулі Малую Азію, а ў 393 да н. э. Фаранабаз разам з атэнскім флятаводам Конанам захапілі абтокі Мэляс і Кітэра. У 387 да н. э./386 да н. э. быў падпісаны мір са Спартай, паводле якое да Пэрсіі адышлі грэцкія гарады ў Малой Азіі.

Вайна з Эгіптам

Срэбраны статэр Фарнабаза, калі ён быў сатрапам Кілікіі

За свае дасягненьні ў вайне з Грэцыяй Фарнабаз быў вельмі ўшанаваны. Ён ажаніўся з дачкой караля Артаксэркса ІІ Апамэ, ад якой меў малодшага сына Артабаза. Пасьля Фарнабаза й Тытраўста прызначалі кіраўнікамі арміі, што мусіла захапіць Эгіпет, які адкалоўся ад Пэрсіі. Сатрапам жа Фрыгіі стаў сын Фарнабаза Арыябарзан. Дзьве першыя выправы на Эгіпет у 385 да н. э. і 383 да н. э. не прынесьлі посьпехаў. У 379 да н. э. — 374 да н. э. быў сатрапам Кілікіі.

У 373 да н. э. Фарнабаз ужо як адзіны кіраўнік войска распачаў новую выправу на Эгіпет, сабраўшы вялікі флёт у горадзе Ака (Палестына) і наняўшы грэцкіх наймітаў на чале зь Іфікратам. Аднак пэрсыдзкае войска было спыненае ля крэпасьці Пэлюзій у дэльце Нілу й было вымушанае шукаць іншае адгалінаваньне Нілу, каб увайсьці ў краіну. У гэты час распачаліся спрэчкі паміж Фарнабазам і Іфікратам адносна тактыкі дзеяньняў. Скарыстаўшыся гэтым, эгіпецкі фараон Нэктанэб I здолеў умацаваць сталіцу Мэмфіс. Усё гэта, а таксама разьліў Нілу змусілі пэрсаў пакінуць Эгіпет. Пра далейшы лёс Фарнабаза нічога невядома.

Папярэднік
Фарнак II Фрыгійскі
Сатрапы Фрыгіі
да 413 да н. э.387 да н. э.
Наступнік
Арыябарзан

Вонкавыя спасылкі