1 жніўня
Выгляд
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
1 жні́ўня — 214-ы дзень году (213-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 153 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1291 — заснаваньне Швайцарскае канфэдэрацыі
- 1498 — Экспэдыцыя Хрыстафора Калюмба упершыню дасягнула берагоў Вэнэсуэлы
- 1514 — Войны Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы: па працяглай аблозе і абстрэле Смаленск капітуляваў перад маскоўскімі захопнікамі
- 1774 — брытанскі хімік Джозэф Прыстлі адкрыў тлен
- 1794 — Паўстаньне Т. Касьцюшкі: пачалася Слонімская бітва
- 1812 — Напалеон I Банапарт аддаў загад аб стварэньні войска Вялікага Княства Літоўскага
- 1888 — заснаваная «Баўгарская дзяржаўная чыгунка»
- 1914 — I Сусьветная вайна: Нямеччына абвясьціла вайну Расейскай імпэрыі
- 1920 — Чырвоная Армія заняла Берасьце
- 1944 — II Сусьветная вайна: у Варшаве выбухнула паўстаньне
- 1980 — украінскі псыхіятар Аляксандар Даўжэнка атрымаў патэнт на кадаваньне ад алькагалізму
- 1981 — у ЗША пачалася трасьляцыя тэлеканалу MTV
- 1990 — заснаваны Беларускі навукова-дасьледчы інстытут агародніцтва
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1520 — Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літоўскі і кароль польскі
- 1898 — Ільля Галка, савецкі навуковец і грамадзкі дзяяч
- 1923 — Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык, прэм’ер-міністар Ізраілю, прэзыдэнт Ізраілю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1994 году (сумесна з Ясірам Арафатам і Іцхакам Рабінам)
- 1936 — Іў Сэн Ляран, францускі мадэльер, які панаваў у сьвеце высокай моды у 1960-я і 1970-я гады
- 1952 — Пятро Сіманенка, украінскі палітычны дзеяч, старшыня Камуністычнай партыі Ўкраіны
- 1975 — Эдуарда Нар’ега, гішпанскі актор
- 1977 — Аляксей Бацюкоў, беларускі пісьменьнік
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1943 — 11 наваградзкіх пакутніц, законныя сёстры Кангрэгацыі Найсьвяцейшай Сям’і з Назарэту
- 2009 — Карасон Акіна, прэзыдэнтка Філіпінаў з 1986 па 1992 год
- 2021 — Анатоль Рудакоў, савецкі і расейскі актор тэатру і кіно