Перайсьці да зьместу

Галічына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Галічына, захаваная ўдзельнікам Patryjot (гутаркі | унёсак) у 11:19, 12 траўня 2023. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Сучасная тэрыторыя Галічыны ў межах Украіны

Галічына́ (укр. Галичина, польск. Galicja, ням. Galizien) — гістарычная вобласьць, большая частка якой уваходзіць у склад Украіны, а іншая частка — Польшчы. Гістарычным, палітычным і культурным цэнтрам краю прынята лічыць горад Львоў, хоць сама назва Галічына, хутчэй за ўсё, паходзіць ад мястэчка Галіч, які калісьці быў сталіцай Галіцкага ўдзельнага княства. Сучасныя межы Ўсходняй Галічыны складалі большасьць Заходнеўкраінскай народнай рэспублікі (у якую, апрача Галічыны, уваходзілі таксама суседнія Закарпацьце й Букавіна), абвешчанай 1 лістапада 1918 году.

З-за частковай лібэралізацыі нацыянальнай палітыкі ў Аўстра-Вугоршчыне пасьля «Вясны народаў»

1848 году Галічына стала цэнтрам разьвіцьця ўкраінскай літаратуры і навукі, у той час як у расейскай Украіне выходзілі ўказы аб забароне ўкраінскай мовы, праводзілася палітыка жорсткай русіфікацыі і дыскрымінацыі ўкраінскай культуры. Таму Галічыну яшчэ называюць «украінскім П’емонтам».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]