Перайсьці да зьместу

Стаклішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 23:03, 1 лютага 2020. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Стаклішкі
лет. Stakliškės
Касьцёл
Касьцёл
Герб Стаклішкаў


Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Прэнскі
Вышыня: 108 м н. у. м.
Насельніцтва: 747 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′30″ пн. ш. 24°19′10″ у. д. / 54.59167° пн. ш. 24.31944° у. д. / 54.59167; 24.31944Каардынаты: 54°35′30″ пн. ш. 24°19′10″ у. д. / 54.59167° пн. ш. 24.31944° у. д. / 54.59167; 24.31944
Стаклішкі на мапе Летувы
Стаклішкі
Стаклішкі
Стаклішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Стаклішкі (лет. Stakliškės) — вёска ў Летуве, каля ракі Верхняй. Цэнтар староства Прэнскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 747 чалавек. Знаходзяцца на ўсход ад Прэнаў, на аўтамабільнай дарозе Прэны — Трокі.

Стаклішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мескі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Стаклішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1513 годзе Стаклішкі сталі мястэчкам. У 1586 годзе тут збудавалі першы касьцёл. 16 студзеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Стаклішкам Магдэбурскае права і герб.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Стаклішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні.

На 1866 год у Стаклішках было 272 будынкі.

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 1644 чал., зь іх 936 каталікоў, 41 праваслаўны, 5 эвангелістаў, 355 юдэяў і 7 мусульманаў[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 747 чал.

Турыстычная інфармацыя

Капліца

Славутасьці

  • Капліца
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1776)

Крыніцы

  1. ^ Krzywicki J. Stokliszki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 359.

Вонкавыя спасылкі

Стаклішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў