Дзьмітры Камароўскі
Дзьмітры Камароўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 кастрычніка 1986 (38 гадоў) Баўбасаў, БССР | |
Рост | 180 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Іслач Менскі раён | |
Нумар | 15 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2004 2005 2006 2007 2007—2009 2010—2012 2013 2013 2014 2015 2016 2016 2017 2017— |
БАТЭ Тарпэда Масква Нафтан Тарпэда Масква Нафтан Шахцёр Гомель Ротар Валгаград Гомель Шахцёр Салігорск Белшына Бабруйск Іслач Менскі раён Нэфтчы Фэргана Іслач Менскі раён |
24 (4) 1 (0) 13 (6) 4 (0) 64 (8) 96 (26) 11 (0) 14 (2) 30 (7) 24 (5) 10 (1) 11 (3) 12 (2) 54 (12) |
Зборныя | ||
2012 | Беларусь | 3 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2022— | Іслач | |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дзьмітры Камароўскі (нарадзіўся 10 кастрычніка 1986 году, Баўбасаў, БССР) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Іслач». У 2012 годзе правёў тры матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[3].
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзэрву[4]. Пачынаў сваю кар’еру ў камандзе БАТЭ ў 2002 годзе, у складзе якой выступаў да 2004 году, забіўшы 4 галы й аддаўшы 2 галявыя перадачы, што прынесла клюбу другое месца ў чэмпіянаце Беларусі[5]. 18 сьнежня 2004 году было пацьверджана, што Дзьмітры пераходзіць у маскоўскае «Тарпэда»[6], якое тады яшчэ выступала ў расейскай Прэм’ер-лізе.
Праз год ён зьбіраўся перайсьці ў КАМАЗ з Наберажных Чалноў на правах арэнды[7], аднак у клюбе выбухнуў скандал. Сяргей Цемрукоў, гулец клюбу, спрабаваў аднавіць сабе расейскае грамадзянства, з-за чаго КАМАЗ ня здолеў праглядаць замежнікаў[8]. У выніку Камароўскі вымушаны быў сысьці ў наваполацкі «Нафтан».
У 2010—2012 гадах выступаў за салігорскі «Шахцёр»[9]. У лютым 2013 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[10]. У чэрвені 2013 году перайшоў у расейскі клюб «Ротар» з Валгаграду[11]. У лістападзе 2013 году кантракт з «Ротарам» быў скасаваны і Камароўскі вярнуўся ў «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на тры гады[12]. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[13]. У студзені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[14]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[15]. У лютым 2017 году перайшоў у клюб «Нэфтчы» з Фэрганы[16]. У ліпені 2017 году вярнуўся ў «Іслач»[17].
Міжнародная
У нацыянальную зборную Беларусі быў упершыню выкліканы ў лютым 2012 году[18]. Дэбютаваў за зборную ў матчы супраць зборнай Малдовы (0:0).
Дасягненьні
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2003, 2004, 2010, 2011, 2012
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2015
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010
Статыстыка
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 5 |
Белшына | 2016 | Найвышэйшая ліга | 10 | 1 |
Іслач | 11 | 3 | ||
Іслач | 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | 2 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 30 | 8 |
Крыніцы
- ^ https://www.teams.by/-/player-59/
- ^ https://pressball.by/players/football/96/
- ^ Клуб бомбардиров. Ушел, но остался (рас.)
- ^ Дмитрий Комаровский: безоблачная осень
- ^ Футбол. Комаровский перешёл в московское «Торпедо». rbc.ru
- ^ «Торпедо» завершило оформление документов Комаровского. sovsport.ru
- ^ «Торпедо» отдаст Комаровского в аренду «КАМАЗу». kamdetal.ru
- ^ Комаровский не перейдет из «Торпедо» в «Камаз». sovsport.ru
- ^ «Сколотить» команду. champ.by
- ^ Дмитрий Комаровский перешел в «Гомель» (рас.)
- ^ Комаровский перешел в «Ротор» (рас.)
- ^ Дмитрий Комаровский подписал трехлетний контракт с «Гомелем» (рас.)
- ^ Комаровский подписал контракт с «Шахтером» (рас.)
- ^ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с «Белшиной» (рас.)
- ^ Дмитрий Комаровский стал игроком «Ислочи» (рас.)
- ^ Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского «Нефтчи» (рас.)
- ^ Дмитрий Комаровский подписал контракт с «Ислочью» (рас.)
- ^ Комаровский вместо Корниленко. bff.by
Вонкавыя спасылкі
- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk (анг.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Масква
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Ротар» Валгаград
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск