Азбука Морзэ: розьніца паміж вэрсіямі
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Morse_code?oldid=1191762022 |
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Morse_code?oldid=1191762022 |
||
Радок 13: | Радок 13: | ||
У ЗША маляр [[Сэм’юэл Морзэ]], фізык [[Джозэф Гэнры]] і інжынэр [[Альфрэд Вэйл]] распрацавалі электрычны тэлеграф, які мог перадаваць натуральную мову электрычнымі імпульсамі і паўзамі. Прымач, атрымаўшы электрычны сыгнал, з дапамогай электрамагніту рухаў убок асадку па папяровай стужцы, якая падавалася ўперад гадзіньнікавым мэханізмам. Калі сыгнал спыняўся, спружына адводзіла асадку, і гэтая частка стужкі заставалася пустою. |

[[Файл:Morse comparison.svg|значак|350пкс|Параўнаньне вэрсій азбукі Морзэ. ''Зьлева'': азбука Морзэ 1844 року. ''Пасярэдзіне'': варыянт [[Фрыдрых Клемэнс Герке|Фрыдрыха Герке]]. ''Справа'': Сучасны стандарт [[Міжнародны зьвяз электрасувязі|МЗЭ]].]] |
|||
Першую азбуку Морзэ прыдумаў прыкладна ў 1837 року. Пачаткова ён плянаваў кадаваць толькі лічбы, а літары расшыфроўваць праз даведнік шыфраў. Але ў 1840 року Альфрэд Вэйл дадаў у код літары і знакі прыпынку, пры гэтым ён улічыў частасьць выкарыстаньня літараў у [[Ангельская мова|ангельскай мове]]. Сымбалі складаліся з «кропак» і «працяжнікаў», і літары, якія сустракаліся найчасьцей, шыфраваліся карацейшымі іх спалучэньнямі. Упершыню гэты код быў выкарыстаны ў 1844 року і стаў называцца ''наземным'', ''амэрыканскім'' або ''чыгуначным кодам Морзэ''. |

Радок 20: | Радок 21: | ||
У 1865 року менавіта на базе гэтага варыянту была распрацаваная Міжнародная азбука Морзэ. Для літараў '''{{Усё ў капітэль|O}}''' ды '''{{Усё ў капітэль|P}}''' коды ўзялі з сыстэмы [[Карл Аўгуст фон Штайнгайль|Карла Аўгуста фон Штайнгайля]], увялі новы код для літары '''{{Усё ў капітэль|J}}''' (у Герке яна не адрозьнівалася ад '''{{Усё ў капітэль|I}}'''), а таксама зьмянілі коды літараў '''{{Усё ў капітэль|X}}''', '''{{Усё ў капітэль|Y}}''' ды '''{{Усё ў капітэль|Z}}'''. Такім чынам, ад арыгінальнай азбукі Морзэ ў міжнародным стандарце засталіся нязьменнымі толькі чатыры літары: '''{{Усё ў капітэль|E}}''', '''{{Усё ў капітэль|H}}''', '''{{Усё ў капітэль|K}}''' ды '''{{Усё ў капітэль|N}}'''. |

З канца XIX стагодзьдзя азбука Морзэ стала паўсюдна ўжывацца для сувязі праз тэлеграфныя лініі, падводныя кабэлі і [[радыё]]апаратуру. У 1910 року [[вайскова-марскі флёт ЗША]] ўпершыню выпрабаваў перадачу азбукай Морзэ зь летака. Аднак тагачасныя перадатчыкі былі вялізарных памераў, таму шыроўка ўжываліся хіба на [[Дырыжабль|дырыжаблях]]. Так, у [[I сусьветная вайна|I сусьветную вайну]] [[цэпэлін (дырыжабль)|цэпэлін]]ы з радыёперадатчыкамі выкарыстоўвалі для бамбаваньня і марской выведкі, аднак у цэлым авіяцыя мала карысталася радыёсувязьзю. Рэгулярна азбукай Морзэ ў паветры сталі карыстацца з сярэдзіны 1920-х рокаў. У 1928 року ўпершыню адным з удзельнікаў экіпажу пералёту між Каліфорніяй і Аўстраліяй стаў радыёапэратар, які зьвязваўся [[радыётэлеграф]]ам з наземнымі станцыямі. |
|||
З 1930-х як вайсковыя, так і цывільныя пілёты мелі валодаць азбукай Морзэ. Гэтага патрабавала і разьвіцьцё вайсковай навукі: хуткія перамяшчэньні палявых арміяў патрабавалі эфэктыўнай сувязі, хутчэйшай, чым магчыма было пракласьці правадныя і тэлефонныя лініі. Асабліва гэта стала неабходным у [[II сусьветная вайна|II сусьветнай вайне]], дзе радыётэлеграфія распаўсюдзілася таксама на караблях і самалётах, асабліва дальняга дзеяньня. |
|||
Да 1999 року азбука Морзэ служыла міжнародным стандартам пры марскіх ліхах, але ўрэшце наўзамен ёй прыйшла {{Не перакладзена|Глябальная марская сыстэма сувязі пры бедзтвах||d|Q1363338}}. Самае апошняе паведамленьне [[Вайскова-марскія сілы Францыі|вайскова-марскіх сілаў Францыі]] азбукай Морзэ мела зьмест: «Перадаём усім. Гэта нашая апошняя перадача перад вечным маўчаньнем». У ЗША апошняе адасланае азбукай Морзэ паведамленьне 12 ліпеня 1999 року дублявала першае паведамленьне, адасланае самім Морзэ ў 1844 року: '''{{Усё ў капітэль|Вось што чыніць Бог}}''' — і скарот '''{{Усё ў капітэль|{{Рыска зьверху|SK}}}}''' (канец сувязі). |
|||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
Радок 28: | Радок 35: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
* {{Навіна|аўтар = Аляксандар Уліцёнак|загаловак = Беларусь марзяначная…|спасылка = https://archive.ph/2013.06.30-080955/http://old.sn-plus.com/!_old-site_!/arhive/may/3/str/1-12.htm|выдавец = Свободные новости Плюс|дата публікацыі = |дата доступу = 27 сьнежня 2023|копія = |дата копіі = }} |

{{Накід}} |
|||
[[Катэгорыя:Тэлеграфія]] |
[[Катэгорыя:Тэлеграфія]] |
Вэрсія ад 13:54, 27 сьнежня 2023
А́збука Мо́рзэ або код Морзэ — спосаб перадачы тэксту на адлегласьці пасьлядоўнасьцю сыгналаў, як то выбліскамі сьвятла, сумесьсю кропак і працяжнікаў, пстрычак і г. д., якія могуць быць лёгка распазнаныя навучаным прымальнікам інфармацыі, якую яму перадаюць. Азбука Морзэ была названая ў гонар Сэм’юэла Морзэ, аднаго з стваральнікаў тэлеграфа і гэтага коду.
Міжнародны код Морзэ ўзгадняе коды 26-ці асноўных лацінскіх літараў(en) a—z, арабскіх лічбаў і некаторых знакаў пунктуацыі і працэдурных словаў(d), якія перадаюцца праз пасьлядоўнасьць «кропак» і «працяжнікаў»[1]. Паколькі іншыя мовы могуць адрозьнівацца альфабэтамі ад лацінскага, у гэтых мовах прынятыя пашырэньні стандартнага коду Морзэ.
Кожны сымбаль (літара, лік, знак пунктуацыі) кадуецца ўнікальнай пасьлядоўнасьцю кропак і працяжнікаў. Пры перадачы інфармацыі працягласьць працяжніка прынятая роўнай трайной працягласьці кропкі. Пасьля кожнай кропкі ці працяжніка ідзе паўза, па даўжыні роўная кропцы. Працягласьць цішыні паміж сымбалямі ў слове роўная тром кропкам (аднаму працяжніку), а паміж словамі — сямі кропкам. Даўжыня кропкі зьяўляецца базавай адзінкай часу пры перадачы зьвестак[1].
Азбука Морзэ застаецца вельмі папулярнай сярод радыёаматараў. Хоць у большасьці краін дазволу на радыёперадачы для аматараў не патрэбна, у Беларусі аматарскае радыё падлягае ліцэнзаваньню.[2]
Мінуўшчына
Ужо ў пачатку XIX стагодзьдзя ў Эўропе экспэрымэнтавалі зь перадачай электрычных сыгналаў рознымі спосабамі: як з дапамогай статыкі, так і Вольтавага слупа. Пасьля адкрыцьця ў 1820 року Гансам Крыстыянам Эрстэдам электрамагнэтызму і ў 1824 Ўільямам Стэрджэнам электрамагніту пачаліся распрацоўкі ў галіне электрычнай тэлеграфіі. Першыя тэлеграфныя сыстэмы мелі адну іголку, што рабіла канструкцыю простай і надзейнай. Аднак хуткасьць перадачы была нізкай, бо прымач мусіў то паглядаць на іголку, то запісваць паведамленьне.
У ЗША маляр Сэм’юэл Морзэ, фізык Джозэф Гэнры і інжынэр Альфрэд Вэйл распрацавалі электрычны тэлеграф, які мог перадаваць натуральную мову электрычнымі імпульсамі і паўзамі. Прымач, атрымаўшы электрычны сыгнал, з дапамогай электрамагніту рухаў убок асадку па папяровай стужцы, якая падавалася ўперад гадзіньнікавым мэханізмам. Калі сыгнал спыняўся, спружына адводзіла асадку, і гэтая частка стужкі заставалася пустою.
Першую азбуку Морзэ прыдумаў прыкладна ў 1837 року. Пачаткова ён плянаваў кадаваць толькі лічбы, а літары расшыфроўваць праз даведнік шыфраў. Але ў 1840 року Альфрэд Вэйл дадаў у код літары і знакі прыпынку, пры гэтым ён улічыў частасьць выкарыстаньня літараў у ангельскай мове. Сымбалі складаліся з «кропак» і «працяжнікаў», і літары, якія сустракаліся найчасьцей, шыфраваліся карацейшымі іх спалучэньнямі. Упершыню гэты код быў выкарыстаны ў 1844 року і стаў называцца наземным, амэрыканскім або чыгуначным кодам Морзэ.
Неўзабаве карыстальнікі коду Морзэ заўважылі, што могуць самастойна адрозьніць кропкі ад працяжнікаў, а таму канструкцыя з шпулькай і паперай не спатрэбілася. Пазьней для лягчэйшага запамінаньня азбукі Морзэ прыдумалі мнэманічныя назвы для кожнай пасьлядоўнасьці кропак і працяжнікаў.
У 1848 року нямецкі журналіст Фрыдрых Клемэнс Герке значна дапрацаваў шыфр Морзэ, адкінуўшы гукі і паўзы рознай працягласьці, канчаткова пакінуўшы толькі кропкі і працяжнікі. Але найперш у ягоным варыянце, названым «Гамбурскай азбукай», былі ўдасканаленыя шыфры асобных сымбаляў і дадаліся коды для нямецкіх літараў з умляўтам ды літары ch. У 1851 року сыстэму Герке пачалі выкарыстоўваць у Нямеччыне і Аўстрыі.
У 1865 року менавіта на базе гэтага варыянту была распрацаваная Міжнародная азбука Морзэ. Для літараў o ды p коды ўзялі з сыстэмы Карла Аўгуста фон Штайнгайля, увялі новы код для літары j (у Герке яна не адрозьнівалася ад i), а таксама зьмянілі коды літараў x, y ды z. Такім чынам, ад арыгінальнай азбукі Морзэ ў міжнародным стандарце засталіся нязьменнымі толькі чатыры літары: e, h, k ды n.
З канца XIX стагодзьдзя азбука Морзэ стала паўсюдна ўжывацца для сувязі праз тэлеграфныя лініі, падводныя кабэлі і радыёапаратуру. У 1910 року вайскова-марскі флёт ЗША ўпершыню выпрабаваў перадачу азбукай Морзэ зь летака. Аднак тагачасныя перадатчыкі былі вялізарных памераў, таму шыроўка ўжываліся хіба на дырыжаблях. Так, у I сусьветную вайну цэпэліны з радыёперадатчыкамі выкарыстоўвалі для бамбаваньня і марской выведкі, аднак у цэлым авіяцыя мала карысталася радыёсувязьзю. Рэгулярна азбукай Морзэ ў паветры сталі карыстацца з сярэдзіны 1920-х рокаў. У 1928 року ўпершыню адным з удзельнікаў экіпажу пералёту між Каліфорніяй і Аўстраліяй стаў радыёапэратар, які зьвязваўся радыётэлеграфам з наземнымі станцыямі.
З 1930-х як вайсковыя, так і цывільныя пілёты мелі валодаць азбукай Морзэ. Гэтага патрабавала і разьвіцьцё вайсковай навукі: хуткія перамяшчэньні палявых арміяў патрабавалі эфэктыўнай сувязі, хутчэйшай, чым магчыма было пракласьці правадныя і тэлефонныя лініі. Асабліва гэта стала неабходным у II сусьветнай вайне, дзе радыётэлеграфія распаўсюдзілася таксама на караблях і самалётах, асабліва дальняга дзеяньня.
Да 1999 року азбука Морзэ служыла міжнародным стандартам пры марскіх ліхах, але ўрэшце наўзамен ёй прыйшла Глябальная марская сыстэма сувязі пры бедзтвах(d). Самае апошняе паведамленьне вайскова-марскіх сілаў Францыі азбукай Морзэ мела зьмест: «Перадаём усім. Гэта нашая апошняя перадача перад вечным маўчаньнем». У ЗША апошняе адасланае азбукай Морзэ паведамленьне 12 ліпеня 1999 року дублявала першае паведамленьне, адасланае самім Морзэ ў 1844 року: вось што чыніць бог — і скарот sk (канец сувязі).
Крыніцы
- ^ а б в International Morse code Recommendation ITU-R M.1677-1 (анг.) International Telecommunication Union
- ^ Синюк Е.. Радиолюбители vs спецслужбы: кто кого "подслушивает"? (рас.) // TUT.BY, 1 лістапада 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
- Аляксандар Уліцёнак. Беларусь марзяначная… // Свободные новости Плюс Праверана 27 сьнежня 2023 г.