Гановэр: розьніца паміж вэрсіямі
д Робат: перанос 99 міжмоўных спасылак у Вікізьвесткі да аб’екта d:q1715 |
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.2 |
||
(не паказаныя 9 прамежных вэрсіяў аўтарства 2 удзельнікаў) | |||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Населены пункт |
|||
{{Мястэчка |
|||
| |
|Назва = Гановэр |
||
⚫ | |||
| |
|Назва ў родным склоне = Гановэру |
||
| Арыгінальная назва = Hannover |
|||
| |
|Назва на мове краіны = Hannover |
||
| |
|Код мовы назвы краіны = de |
||
| |
|Краіна = Нямеччына |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
| Першыя згадкі = |
|||
| |
|Шырата паўшар’е = паўночнае |
||
⚫ | |||
| Магдэбурскае права = |
|||
| |
|Шырата хвілінаў = 22 |
||
| |
|Шырата сэкундаў = |
||
| |
|Даўгата паўшар’е = усходняе |
||
⚫ | |||
| Адміністрацыйная адзінка = [[Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Нямеччыны|Зямля]] |
|||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
| Адміністрацыйная адзінка2 = |
|||
⚫ | |||
| Адміністрацыйная адзінка3 = |
|||
| Назва адміністрацыйнай адзінкі3 = |
|||
| Сельсавет = |
|||
| Пасялковы савет = |
|||
| Кіраўнік = [[Бурмістар]] |
|||
| Імя кіраўніка = Штэфан Вайль |
|||
| Плошча = 204,01 |
|||
| Вышыня = 55 |
|||
| Колькасьць насельніцтва = 518 010 |
|||
| Год падліку насельніцтва = 2008 |
|||
| Шчыльнасьць насельніцтва = 2528 |
|||
| Колькасьць двароў = |
|||
| Часавы пас = +1 |
|||
| Летні час = +2 |
|||
| Тэлефонны код = +49 511 |
|||
| Паштовы індэкс = 30001-30669 |
|||
| Аўтамабільны код = H |
|||
| Выява = |
|||
| Апісаньне выявы = |
|||
| Шырата паўшар'е = паўночнае |
|||
⚫ | |||
| Шырата хвілінаў = 22 |
|||
| Шырата сэкундаў = 28 |
|||
| Даўгата паўшар'е = усходняе |
|||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
| Пазыцыя подпісу на мапе = |
|||
| Водступ подпісу на мапе = |
|||
| Commons = Category:Hanover |
|||
| Сайт = |
|||
| Колер = {{Колер|Нямеччына}} |
|||
}} |
}} |
||
'''Гано́вэр''' ({{мова-de|Hannover}}) — места ў [[Нямеччына|Нямеччыне]], адміністрацыйны цэнтар [[Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Нямеччыны|фэдэральнае зямлі]] [[Ніжняя Саксонія]]. Насельніцтва складае 534 тысяч чалавек паводле стану на 2020 год, што робіць места 13-м паводле велічыні ў краіне. Горад ляжыць у месцы зьліцьця ракі [[Ляйнэ]] і ягонага прытоку [[Імэ]] на поўдні [[Паўночнанямецкая раўніна|Паўночнанямецкай раўніны]]. Гэта пяты паводле велічыні горад у рэгіёне [[Ніжненямецкая мова|ніжнянямецкага дыялекту]] пасьля [[Гамбург]]а, [[Дортмунд]]а, [[Эсэн]]а і [[Брэмэн]]а. Перад тым як горад стаў цэнтрам зямлі Ніжняй Саксоніі ў 1946 годзе Гановэр быў сталіцай княства Каленбэрг з 1636 па 1692 гады, [[Браўншвайг—Люнэбург|курфюрства Гановэра]] з 1692 па 1814 гады, [[Каралеўства Гановэр]] з 1814 па 1866 гады, правінцыі Гановэр [[Прусія|Каралеўства Прусіі]] з 1868 па 1918 гады, правінцыі Гановэр Вольнай дзяржавы Прусіі з 1918 па 1946 гады і зямлі Гановэр у 1946 годзе. З 1714 па 1837 гады Гановэр быў зьвязаны [[асабістая унія|асабістай уніяй]] з кіроўнай гановэрскай дынастыяй Вялікабрытаніі і Ірляндыі. Горад ёсьць пунктам перасячэньня чыгуначных лініяў і [[аўтабан]]аў, якія злучаюць эўрапейскія асноўныя лініі з абодвух бакоў, як то з усходу на захад і з поўначы на поўдзень. [[Гановэр (аэрапорт)|Гановэрскі аэрапорт]] месьціцца на поўначы ад гораду, у [[Лянгенгаген]]е, і ёсьць дзевятым паводле загружанасьці аэрапортам Нямеччыны. Найбольш прыкметнымі цэнтрамі адукацыі ў горадзе ёсьць [[Гановэрская вышэйшая мэдычная школа]], адна зь вядучых мэдычных школаў Нямеччыны, і [[Гановэрскі ўнівэрсытэт імя Ляйбніца]]. |
|||
'''Гано́вэр''' ({{мова-de|Hannover}}) — [[места]] на [[рака|рацэ]] [[Ляйнэ]], адміністрацыйны цэнтар [[Землі Нямеччыны|фэдэральнае зямлі]] [[Ніжняя Саксонія]]. |
|||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
[[Файл:1641 erstmals veröffentlichter Kupferstich Hannover vom Nordosten, Matthäus Merian.jpg|значак|зьлева|Ілюстрацыя Гановэра 1641 году працы [[Матэўс Мэрын (старэйшы)|Матэўса Мэрына-старэйшага]].]] |
|||
== Геаграфія == |
|||
Гановэр быў заснаваны ў [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] на ўсходнім беразе ракі Ляйнэ. Спачатку паселішча было невялікай вёскай паромшчыкаў і рыбакоў, якія пашырылі вёску ў параўнальна вялікі горад у XIII стагодзьдзі. У 1241 годзе Гановэр атрымаў гарадзкі прывілей, дзякуючы свайму становішчы на перакрыжаваньні шляхоў. Асабліва спрыяў росквіту гораду доступ да ракі, то бок Гановэр меў добрыя стасункі з [[Ганза|ганзейскім]] горадам [[Брэмэн]]ам. Гановер стаўся, такім чынам, брамай да рэгіёнаў [[Райн]]у, [[Рур]]а і [[Заар]]а. У XIV стагодзьдзі былі пабудаваныя як шмат цэркваў у горадзе, гэтак і гарадзкая сьцяна з трыма брамамі. У наступным разьвіцьцё рэгіёну прывяло і да пашырэньня гандлю жалезам і срэбрам, якія здабывалі з гор [[Гарц]], што значна падвысіла важнасьць гораду. |
|||
== Культура == |
|||
== Транспарт == |
|||
== Славутыя асобы == |
|||
== Выбітныя мясьціны == |
|||
У 1636 годзе [[Георг Браўншвайг-Каленбэрскі|Георг]], герцаг Браўншвайг-Люнэбурскі, кіраўнік княства Каленбэрг, перанёс сваю рэзыдэнцыю ў Гановэр. Герцагі гэтага княства былі падвышаны імпэратарам [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятой Рымскай імпэрыі]] да рангу курфюстаў у 1692 годзе, што было дадаткова зацьверджана [[Райхстаг (Сьвятая Рымская імпэрыя)|райхстагам]] у 1708 годзе. Такім чынам, княства было мадэрнізаваны да курфюства Браўншвайг—Люнэбург. Курфюрсты пазьней сталі манархамі [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Першы зь іх стаў [[Георг I (кароль Вялікабрытаніі)|Георг Людвіг]], які ўзышоў на брытанскі трон у 1714 годзе. Апошнім жа курфюстам, які адначасова быў і каралём Вялікабрытаніі быў [[Вільгэльм IV (кароль Вялікабрытаніі)|Вільгэльм IV]]. Праз [[Салічны закон|салічны закон]] успадкаваньня ўлады, які патрабуе каранаваньня толькі мужчынаў, брытанская каралева [[Вікторыя (каралева Вялікабрытаніі)|Вікторыя]] страціла магчымасьць кіраваць Гановэрам, дзе на княжаньне быў абраны малодшы брат нябожчыка Вільгэльма [[Эрнст Аўгуст I|Эрнст Аўгуст]]. Тым ня менш каралева Вікторыя належыла да гановэрскай дынастыі, бо была ягонай пляменьніцай. Ейныя нашчадкі, аднак, мелі тытул Саксэн-Кобург-Гоцкія, успадкаваны ад ейнага мужа. Такім чынам, толькі тры манарха мелі адначасова тытул караля Вялікабрытаніі і курфюрста Гановэру. |
|||
⚫ | |||
{{Зноскі}} |
|||
За часам асабістае уніі каронаў Вялікабрытаніі і Гановэра з 1714 па 1837 гады манархі зрэдку наведвалі горад, жывучы ў асноўным у Ангельшчыне. Апошні візыт меў месца толькі ў 1821 годзе, калі кароль [[Георг IV]] наведаў Гановэр. Насамрэч, з 1816 па 1837 гады панаваў у горадзе як намесьнік караля прынц [[Адольф (герцаг Кембрыдзкі)|Адольф]], які меў тытул герцага Кемрыдзкага. За часам [[Сямігадовая вайна|сямігадовай вайны]] ў навакольлях гораду адбылася [[Бітва пры Гастэнбэку|бітва пры Гастэнбэку]] 26 ліпеня 1757 году, у якой францускае войска атрымала перамогу і нават акупавала Гановэр на некаторы час. Наступным годам сумеснае ангельска-нямецкае войска выбіла французаў зь места. |
|||
⚫ | |||
{{Commons|Category:Hanover}} |
|||
[[Файл:Aegidienkirche Hannover.jpg|значак|зьлева|Зьнішчаная царква [[Эгідыенкірхэ]].]] |
|||
{{Накід:Нямеччына}} |
|||
Пасьля захопу і ўтварэньня Напалеонам [[Эльбская канвэнцыя|Эльбскай канвэнцыі]] 5 ліпеня 1803 году каля 35 тысячаў францускіх жаўнераў занялі Гановэр. Канвэнцыя патрабавала распусьціць мясцовае войска. Тым ня менш, кароль Вялікабрытаніі і Гановэра [[Георг III]] не прызнаў легітымнасьці гэтага дзяржаўнага ўтварэньня. Гэта прывяло да таго, што вялікая колькасьць гановэрскіх жаўнераў эмігравала ў Вялікабрытанію, дзе быў сфармаваны Каралеўскі нямецкі легіён. У наступных кампаніях гановэрскія і браўншвайскія войскі заўжды выступалі супраць францускіх напрацягу ўсіх [[Напалеонаўскія войны|Напалеонаўскіх войнаў]]. Пазьней легіён згуляў важную ролю ў [[Вайна на Пірэнэйскім паўвостраве|вайне на Пірэнэйскім паўвостраве]] і [[Бітва пры Ватэрлёо|бітве пры Ватэрлёо]] ў 1815 годзе. |
|||
У 1837 годзе скончылася асабістая унія паміж Вялікабрытаніі і Гановэра. Першым кіраўніком Гановэру, які ў той жа час ня быў каралём Вялікабрытаніі, стаўся Эрнэст Аўгуст. Ён панаваў курфюрствам да 1866 году, калі паводле вынікаў аўстра-прускай вайны Гановэр быў далучаны да [[Прусія|Прусіі]]. Горад стаў сталіцай прускай правінцыі Гановэр<ref>Heinrich Friedjung (1897). «The Struggle for Supremacy in Germany 1859—1866». New York: Russell & Russell. — С. 207.</ref>. У 1842 годзе ў месцы зьявілася першая конная чыгунка, а з 1893 году пачаў дзейнічаць электрычны [[трамвай]]. У 1887 годзе гановэрац [[Эміль Бэрлінэр]] вынайшаў кружэлку і [[грамафон]]<ref>Berliner, Emile; Berliner Gramophone Company (1871). [https://www.loc.gov/item/berl0190/ «Gramophone: invented by Emile Berliner, „reproducing the human voice“»].</ref>. Пасьля 1937 году мэрам гораду і дзяржаўныя камісары Гановэру сталіся чальцы [[Нацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыя|НСДАП]]. Неўзабаве пасьля гэтага ў горадзе пачаўся гвалт у дачыненьні да габрэяў. За часам [[Крышталёвая ноч|Крышталёвай ночы]], калі ва ўсім [[Трэці Райх|Трэцяму Райху]] адбывалася зьбіцьцё габрэяў, у Гановэры была разбураная сынагога, спраектаваная яшчэ ў 1870 годзе [[Эдвін Оплер|Эдвінам Оплерам]] у нэарамантычным стылі. |
|||
Як важны чыгуначны і аўтамабільны вузел і вытворчы цэнтар, Гановэр быў уключаны ў сьпіс мэтаў стратэгічнага бамбардаваньня падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], у тым ліку падчас [[Нафтавая кампанія Другой сусьветнай вайны|Нафтавай кампаніі]]. Тым ня менш, ахвярамі авіяналётаў сталіся і 6 тысяч мірных жыхароў. У выніку больш за 90% гарадзкога цэнтру было зьнішчана пасьля 88 бамбардаваньняў<ref>[https://web.archive.org/web/20110615131140/http://www.hannover.de/de/kultur_freizeit/geschichte/geschichte_/Stadt_Hannover/gesch_zah/gesch_za3.html «History of Hanover 1866—1945»]. Hannover.</ref>. Гэтак, па вайне лютэранская царква [[Эгідыенкірхэ]] нават не была адноўленая, а руіны засталіся ў якасьці мэмарыялу. У 1945 годзе ў горад увайшлі войскі арміі ЗША, захапіўшы горад 10 красавіка<ref>Stanton, Shelby (2006). «World War II Order of Battle: An Encyclopedic Reference to U.S. Army Ground Forces from Battalion through Division, 1939—1946». Stackpole Books. — С. 156.</ref>. Гановэр знаходзіўся ў брытанскай зоне акупацыі і стаўся часткай новай зямлі [[Ніжняя Саксонія]] ў 1946 годзе. |
|||
== Славутасьці == |
|||
[[Файл:Hannover - Hauptbahnhof Eingangsportal 1.jpg|значак|Цэнтральны чыгуначны вакзал.]] |
|||
[[Файл:Marketchurchhannover.jpg|значак|Рынкавая царква.]] |
|||
[[Файл:Hannover old townhall Karmarschstrasse Mitte Hannover Germany 01.jpg|значак|зьлева|Старая ратуша.]] |
|||
Безумоўнымі славутасьцямі Гановэра ёсьць каралеўскія [[Сады Гэрэнгаўзэну|сады Гэрэнгаўзэну]]. Вялікі сад з гэтага паркавага комплексу ёсьць важным прыкладам эўрапейскага [[барока]] ў садочнай справе. Сам палац гэтае кампазыцыі быў амаль зьнішчаны бамбардаваньнямі хаўрусьнікаў, але быў рэканструяваны, а ягоная брама зноўку адчыненая ў 2013 годзе<ref>[https://www.hannover.de/en/Tourism-Culture/Places-of-Interest-City-Tours/Tourist-Highlights/Royal-Gardens-of-Herrenhausen/Herrenhausen-Palace-and-Museum «Herrenhausen Palace and Museum»]. Hannover.de.</ref>. У комплексе таксама маецца імправізаваная пячора Грота, інтэр’еры якой распрацаваў францускі мастак [[Нікі дэ Сэн-Фаль]]<ref>[https://www.hannover.de/en/Tourism-Culture/Places-of-Interest-City-Tours/Tourist-Highlights/Royal-Gardens-of-Herrenhausen/The-Grotto-by-Niki-de-Saint-Phalle «The Grotto by Niki de Saint Phalle»]. Hannover.de.</ref>. Вялікі сад складаецца зь некалькіх частак і зьмяшчае самы высокі ў Эўропе садовы фантан. У гістарычным Садовым тэатры раней ладзіліся м’юзыклы нямецкага рок-музыкі [[Гайнц Рудольф Кунцэ|Гайнца Рудольфа Кунцэ]]<ref>[https://web.archive.org/web/20180128132631/http://www.haz.de/Nachrichten/Kultur/Uebersicht/Was-wird-aus-dem-Gartentheater «Was wird aus dem Gartentheater?]» Hannoversche Allgemeine Zeitung.</ref>. Таксама ў Гэрэнгаўзэне, маецца батанічны сад [[Бэрггартэн]], дзе месьціцца самая разнастайная калекцыя архідэяў у Эўропе<ref>[https://www.hannover.de/en/Tourism-Culture/Places-of-Interest-City-Tours/Tourist-Highlights/Royal-Gardens-of-Herrenhausen/The-Herrenhausen-Gardens/Berggarten «Berggarten»]. Hannover.de.</ref>. У комплексе былі пабудаваныя трапічны, кактусавы, канаркавы і архідэйны дамы, а таксама тут можна пабачыць безьліч птушак і матылёў, якія вольна лятаюць па парку. Каля ўваходу ў Бэрггартэн знаходзіцца гістарычны павільён бібліятэкі. У парку маецца маўзалей [[Гвэльфы і гібэліны|гвэльфаў]]. Як і Вялікі сад, Бэрггартэн таксама складаецца зь некалькіх частак, як то Рай і Прэрыйскі сад. [[Георггартэн]] ёсьць ангельскім ляндшафтным садам гэтага парку. А таксама тут можна знаёсьці Храм Ляйбніца і Георгаўскі палац. |
|||
[[Гановэрскі заапарк]] атрымаў [[Узнагарода паркавага скаўта|узнагароду паркавага скаўта]] чацьверты год запар у 2010 годзе, што паставіла яго да ліку найлепшых заапаркаў Нямеччыны<ref name="zoohannover">[https://web.archive.org/web/20110719115745/http://www.zoo-hannover.de/unternehmen-zoo/aktuellespresse/aktuelle-nachricht/news/hannover-hat-den-besten-zoo-1.html «Hannover hat den „Besten Zoo“ Aktuelle Nachricht Erlebnis-Zoo Hannover — Top Freizeitziel und Sehenswürdigkeit Niedersachsen»]. Zoo-Hannover.</ref>. Заапарк складаецца зь некалькіх тэматычных зонаў, як то Замбэзі, Фэрма Мэерса, Гарылава гара, Палац джунгляў і Мульвап. Меншымі пляцоўкамі ёсьць тэматычная зона Аўстраліі, лясістая зона ваўкоў і гэтак званая зона да купаньня зь вялікай колькасьцю марскіх птушак. Да таго ж, тут ёсьць трапічны дом, дом у джунглях і шоў-арэна. Новая тэрыторыя ўлучае зону з канадзкай тэматыкай Юкон-Бэй, якая адкрылася ў 2010 годзе. У 2010 годзе у Гановэрскі заапарк завіталі больш за 1,6 мільёнаў наведвальнікаў<ref name="zoohannover"/>. У месце можна таксама пабачыць Цэнтар марскога жыцьця, які ёсьць першым трапічным акварыюмам краіны<ref>[https://web.archive.org/web/20160224230911/http://crowncom2009.org/p/Lodging-Travel/Visit-Hannover/ «Visit Hannover»]. СrownСom.</ref>. |
|||
Адметнасьцю Гановэра ёсьць [[Новая ратуша (Гановэр)|Новая ратуша]]. Унутры будынку знаходзяцца чатыры макеты гораду. Унікальны ва ўсім сьвеце дыяганальна-аркавы ліфт падымаецца ў вялікім купале пад вуглом 17 градусаў да назіральнай пляцоўкі. Яшчэ адной славутасьцю Гановэру ёсьць Стары горад. У цэнтры маецца вялікая царква [[Рынкавая царква (Гановэр)|Маркткірхэ]] і Старая ратуша. Побач знаходзяцца Дом Ляйбніца, Дом Нольтэ і Бэгінская вежа. Квартал ля Кройцкае царквы мае шмат невялікіх завулкаў. Побач знаходзіцца старая каралеўская спартовая зала, якая цяпер называецца тэатрам Бальгоф. На ўскрайку Старога горада ўзвышаюцца Рынкавая заля, палац Ляйнэ і руіны царквы [[Эгідыенкірхэ]], якая цяпер ёсьць помнікам ахвярам вайны і гвалту. Праз Марштальскую браму можна дабрацца да берага ракі [[Ляйнэ]]. Да Старога гораду прымыкае раён [[Каленбэргер-Нойштат]], дзе месьцяцца Малая каталіцкая базыліка Сьвятога Клемэнса, Рэфармацкая царква і лютэранская царква Нойштатэр Сьвятога Ёгана. |
|||
Да шэрагу іншых папулярных славутасьцяў належыць калёна Ватэрлёо, дом Лявэса, палац Вангенгайму, дзяржаўны архіў Ніжняй Саксоніі, Гановэрскі тэатар, гадзіньнік Крэпке, вежавы будынак Анцайгера, адміністрацыйны будынак NORD/LB, Купальская заля Кангрэс-цэнтру, будынак біржы Ніжняй Саксоніі, будынак міністэрства фінансаў, Гартэнская царква, царква Лютэра, вежа Геры, адмыслова распрацаваныя аўтобусныя прыпынкі, Опэрны тэатар, Цэнтральны вакзал, возера [[Машзээ]] і гарадзкі лес Айленрыдэ, які ёсьць адным з найбуйнейшых у сваім родзе ў Эўропе. Гановэр мае каля 40 паркаў, лясоў і садоў, пару азёр, дзьве ракі і адзін канал. |
|||
З 2007 году захаваныя лісты Ляйбніца, якія можна пабачыць у бібліятэцы [[Готфрыд Ляйбніц|Готфрыда Ляйбніца]], уключаныя ў адмысловы сьпіс [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры|ЮНЭСКО]] «[[Памяць сьвету]]». |
|||
⚫ | |||
{{Крыніцы|2}} |
|||
⚫ | |||
* [https://www.hannover.de Афіцыйны сайт]. |
|||
[[Катэгорыя:Гарады Ніжняй Саксоніі]] |
[[Катэгорыя:Гарады Ніжняй Саксоніі]] |
||
{{Link FA|mk}} |
Цяперашняя вэрсія на 22:39, 15 кастрычніка 2022
Гановэр | |||||
ням. Hannover | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1150 | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Ніжняя Саксонія | ||||
Кіраўнік: | Бэліт Онай[d][1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 55 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 511 | ||||
Паштовы індэкс: | 30159–30659 | ||||
Нумарны знак: | H | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°22′28″ пн. ш. 9°44′19″ у. д. / 52.37444° пн. ш. 9.73861° у. д.Каардынаты: 52°22′28″ пн. ш. 9°44′19″ у. д. / 52.37444° пн. ш. 9.73861° у. д. | ||||
Гановэр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.hannover.de/ |
Гано́вэр (па-нямецку: Hannover) — места ў Нямеччыне, адміністрацыйны цэнтар фэдэральнае зямлі Ніжняя Саксонія. Насельніцтва складае 534 тысяч чалавек паводле стану на 2020 год, што робіць места 13-м паводле велічыні ў краіне. Горад ляжыць у месцы зьліцьця ракі Ляйнэ і ягонага прытоку Імэ на поўдні Паўночнанямецкай раўніны. Гэта пяты паводле велічыні горад у рэгіёне ніжнянямецкага дыялекту пасьля Гамбурга, Дортмунда, Эсэна і Брэмэна. Перад тым як горад стаў цэнтрам зямлі Ніжняй Саксоніі ў 1946 годзе Гановэр быў сталіцай княства Каленбэрг з 1636 па 1692 гады, курфюрства Гановэра з 1692 па 1814 гады, Каралеўства Гановэр з 1814 па 1866 гады, правінцыі Гановэр Каралеўства Прусіі з 1868 па 1918 гады, правінцыі Гановэр Вольнай дзяржавы Прусіі з 1918 па 1946 гады і зямлі Гановэр у 1946 годзе. З 1714 па 1837 гады Гановэр быў зьвязаны асабістай уніяй з кіроўнай гановэрскай дынастыяй Вялікабрытаніі і Ірляндыі. Горад ёсьць пунктам перасячэньня чыгуначных лініяў і аўтабанаў, якія злучаюць эўрапейскія асноўныя лініі з абодвух бакоў, як то з усходу на захад і з поўначы на поўдзень. Гановэрскі аэрапорт месьціцца на поўначы ад гораду, у Лянгенгагене, і ёсьць дзевятым паводле загружанасьці аэрапортам Нямеччыны. Найбольш прыкметнымі цэнтрамі адукацыі ў горадзе ёсьць Гановэрская вышэйшая мэдычная школа, адна зь вядучых мэдычных школаў Нямеччыны, і Гановэрскі ўнівэрсытэт імя Ляйбніца.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гановэр быў заснаваны ў Сярэднявеччы на ўсходнім беразе ракі Ляйнэ. Спачатку паселішча было невялікай вёскай паромшчыкаў і рыбакоў, якія пашырылі вёску ў параўнальна вялікі горад у XIII стагодзьдзі. У 1241 годзе Гановэр атрымаў гарадзкі прывілей, дзякуючы свайму становішчы на перакрыжаваньні шляхоў. Асабліва спрыяў росквіту гораду доступ да ракі, то бок Гановэр меў добрыя стасункі з ганзейскім горадам Брэмэнам. Гановер стаўся, такім чынам, брамай да рэгіёнаў Райну, Рура і Заара. У XIV стагодзьдзі былі пабудаваныя як шмат цэркваў у горадзе, гэтак і гарадзкая сьцяна з трыма брамамі. У наступным разьвіцьцё рэгіёну прывяло і да пашырэньня гандлю жалезам і срэбрам, якія здабывалі з гор Гарц, што значна падвысіла важнасьць гораду.
У 1636 годзе Георг, герцаг Браўншвайг-Люнэбурскі, кіраўнік княства Каленбэрг, перанёс сваю рэзыдэнцыю ў Гановэр. Герцагі гэтага княства былі падвышаны імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі да рангу курфюстаў у 1692 годзе, што было дадаткова зацьверджана райхстагам у 1708 годзе. Такім чынам, княства было мадэрнізаваны да курфюства Браўншвайг—Люнэбург. Курфюрсты пазьней сталі манархамі Вялікабрытаніі. Першы зь іх стаў Георг Людвіг, які ўзышоў на брытанскі трон у 1714 годзе. Апошнім жа курфюстам, які адначасова быў і каралём Вялікабрытаніі быў Вільгэльм IV. Праз салічны закон успадкаваньня ўлады, які патрабуе каранаваньня толькі мужчынаў, брытанская каралева Вікторыя страціла магчымасьць кіраваць Гановэрам, дзе на княжаньне быў абраны малодшы брат нябожчыка Вільгэльма Эрнст Аўгуст. Тым ня менш каралева Вікторыя належыла да гановэрскай дынастыі, бо была ягонай пляменьніцай. Ейныя нашчадкі, аднак, мелі тытул Саксэн-Кобург-Гоцкія, успадкаваны ад ейнага мужа. Такім чынам, толькі тры манарха мелі адначасова тытул караля Вялікабрытаніі і курфюрста Гановэру.
За часам асабістае уніі каронаў Вялікабрытаніі і Гановэра з 1714 па 1837 гады манархі зрэдку наведвалі горад, жывучы ў асноўным у Ангельшчыне. Апошні візыт меў месца толькі ў 1821 годзе, калі кароль Георг IV наведаў Гановэр. Насамрэч, з 1816 па 1837 гады панаваў у горадзе як намесьнік караля прынц Адольф, які меў тытул герцага Кемрыдзкага. За часам сямігадовай вайны ў навакольлях гораду адбылася бітва пры Гастэнбэку 26 ліпеня 1757 году, у якой францускае войска атрымала перамогу і нават акупавала Гановэр на некаторы час. Наступным годам сумеснае ангельска-нямецкае войска выбіла французаў зь места.
Пасьля захопу і ўтварэньня Напалеонам Эльбскай канвэнцыі 5 ліпеня 1803 году каля 35 тысячаў францускіх жаўнераў занялі Гановэр. Канвэнцыя патрабавала распусьціць мясцовае войска. Тым ня менш, кароль Вялікабрытаніі і Гановэра Георг III не прызнаў легітымнасьці гэтага дзяржаўнага ўтварэньня. Гэта прывяло да таго, што вялікая колькасьць гановэрскіх жаўнераў эмігравала ў Вялікабрытанію, дзе быў сфармаваны Каралеўскі нямецкі легіён. У наступных кампаніях гановэрскія і браўншвайскія войскі заўжды выступалі супраць францускіх напрацягу ўсіх Напалеонаўскіх войнаў. Пазьней легіён згуляў важную ролю ў вайне на Пірэнэйскім паўвостраве і бітве пры Ватэрлёо ў 1815 годзе.
У 1837 годзе скончылася асабістая унія паміж Вялікабрытаніі і Гановэра. Першым кіраўніком Гановэру, які ў той жа час ня быў каралём Вялікабрытаніі, стаўся Эрнэст Аўгуст. Ён панаваў курфюрствам да 1866 году, калі паводле вынікаў аўстра-прускай вайны Гановэр быў далучаны да Прусіі. Горад стаў сталіцай прускай правінцыі Гановэр[4]. У 1842 годзе ў месцы зьявілася першая конная чыгунка, а з 1893 году пачаў дзейнічаць электрычны трамвай. У 1887 годзе гановэрац Эміль Бэрлінэр вынайшаў кружэлку і грамафон[5]. Пасьля 1937 году мэрам гораду і дзяржаўныя камісары Гановэру сталіся чальцы НСДАП. Неўзабаве пасьля гэтага ў горадзе пачаўся гвалт у дачыненьні да габрэяў. За часам Крышталёвай ночы, калі ва ўсім Трэцяму Райху адбывалася зьбіцьцё габрэяў, у Гановэры была разбураная сынагога, спраектаваная яшчэ ў 1870 годзе Эдвінам Оплерам у нэарамантычным стылі.
Як важны чыгуначны і аўтамабільны вузел і вытворчы цэнтар, Гановэр быў уключаны ў сьпіс мэтаў стратэгічнага бамбардаваньня падчас Другой сусьветнай вайны, у тым ліку падчас Нафтавай кампаніі. Тым ня менш, ахвярамі авіяналётаў сталіся і 6 тысяч мірных жыхароў. У выніку больш за 90% гарадзкога цэнтру было зьнішчана пасьля 88 бамбардаваньняў[6]. Гэтак, па вайне лютэранская царква Эгідыенкірхэ нават не была адноўленая, а руіны засталіся ў якасьці мэмарыялу. У 1945 годзе ў горад увайшлі войскі арміі ЗША, захапіўшы горад 10 красавіка[7]. Гановэр знаходзіўся ў брытанскай зоне акупацыі і стаўся часткай новай зямлі Ніжняя Саксонія ў 1946 годзе.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Безумоўнымі славутасьцямі Гановэра ёсьць каралеўскія сады Гэрэнгаўзэну. Вялікі сад з гэтага паркавага комплексу ёсьць важным прыкладам эўрапейскага барока ў садочнай справе. Сам палац гэтае кампазыцыі быў амаль зьнішчаны бамбардаваньнямі хаўрусьнікаў, але быў рэканструяваны, а ягоная брама зноўку адчыненая ў 2013 годзе[8]. У комплексе таксама маецца імправізаваная пячора Грота, інтэр’еры якой распрацаваў францускі мастак Нікі дэ Сэн-Фаль[9]. Вялікі сад складаецца зь некалькіх частак і зьмяшчае самы высокі ў Эўропе садовы фантан. У гістарычным Садовым тэатры раней ладзіліся м’юзыклы нямецкага рок-музыкі Гайнца Рудольфа Кунцэ[10]. Таксама ў Гэрэнгаўзэне, маецца батанічны сад Бэрггартэн, дзе месьціцца самая разнастайная калекцыя архідэяў у Эўропе[11]. У комплексе былі пабудаваныя трапічны, кактусавы, канаркавы і архідэйны дамы, а таксама тут можна пабачыць безьліч птушак і матылёў, якія вольна лятаюць па парку. Каля ўваходу ў Бэрггартэн знаходзіцца гістарычны павільён бібліятэкі. У парку маецца маўзалей гвэльфаў. Як і Вялікі сад, Бэрггартэн таксама складаецца зь некалькіх частак, як то Рай і Прэрыйскі сад. Георггартэн ёсьць ангельскім ляндшафтным садам гэтага парку. А таксама тут можна знаёсьці Храм Ляйбніца і Георгаўскі палац.
Гановэрскі заапарк атрымаў узнагароду паркавага скаўта чацьверты год запар у 2010 годзе, што паставіла яго да ліку найлепшых заапаркаў Нямеччыны[12]. Заапарк складаецца зь некалькіх тэматычных зонаў, як то Замбэзі, Фэрма Мэерса, Гарылава гара, Палац джунгляў і Мульвап. Меншымі пляцоўкамі ёсьць тэматычная зона Аўстраліі, лясістая зона ваўкоў і гэтак званая зона да купаньня зь вялікай колькасьцю марскіх птушак. Да таго ж, тут ёсьць трапічны дом, дом у джунглях і шоў-арэна. Новая тэрыторыя ўлучае зону з канадзкай тэматыкай Юкон-Бэй, якая адкрылася ў 2010 годзе. У 2010 годзе у Гановэрскі заапарк завіталі больш за 1,6 мільёнаў наведвальнікаў[12]. У месце можна таксама пабачыць Цэнтар марскога жыцьця, які ёсьць першым трапічным акварыюмам краіны[13].
Адметнасьцю Гановэра ёсьць Новая ратуша. Унутры будынку знаходзяцца чатыры макеты гораду. Унікальны ва ўсім сьвеце дыяганальна-аркавы ліфт падымаецца ў вялікім купале пад вуглом 17 градусаў да назіральнай пляцоўкі. Яшчэ адной славутасьцю Гановэру ёсьць Стары горад. У цэнтры маецца вялікая царква Маркткірхэ і Старая ратуша. Побач знаходзяцца Дом Ляйбніца, Дом Нольтэ і Бэгінская вежа. Квартал ля Кройцкае царквы мае шмат невялікіх завулкаў. Побач знаходзіцца старая каралеўская спартовая зала, якая цяпер называецца тэатрам Бальгоф. На ўскрайку Старога горада ўзвышаюцца Рынкавая заля, палац Ляйнэ і руіны царквы Эгідыенкірхэ, якая цяпер ёсьць помнікам ахвярам вайны і гвалту. Праз Марштальскую браму можна дабрацца да берага ракі Ляйнэ. Да Старога гораду прымыкае раён Каленбэргер-Нойштат, дзе месьцяцца Малая каталіцкая базыліка Сьвятога Клемэнса, Рэфармацкая царква і лютэранская царква Нойштатэр Сьвятога Ёгана.
Да шэрагу іншых папулярных славутасьцяў належыць калёна Ватэрлёо, дом Лявэса, палац Вангенгайму, дзяржаўны архіў Ніжняй Саксоніі, Гановэрскі тэатар, гадзіньнік Крэпке, вежавы будынак Анцайгера, адміністрацыйны будынак NORD/LB, Купальская заля Кангрэс-цэнтру, будынак біржы Ніжняй Саксоніі, будынак міністэрства фінансаў, Гартэнская царква, царква Лютэра, вежа Геры, адмыслова распрацаваныя аўтобусныя прыпынкі, Опэрны тэатар, Цэнтральны вакзал, возера Машзээ і гарадзкі лес Айленрыдэ, які ёсьць адным з найбуйнейшых у сваім родзе ў Эўропе. Гановэр мае каля 40 паркаў, лясоў і садоў, пару азёр, дзьве ракі і адзін канал.
З 2007 году захаваныя лісты Ляйбніца, якія можна пабачыць у бібліятэцы Готфрыда Ляйбніца, уключаныя ў адмысловы сьпіс ЮНЭСКО «Памяць сьвету».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.ndr.de/nachrichten/niedersachsen/hannover_weser-leinegebiet/Belit-Onay-will-Oberbuergermeister-fuer-alle-sein,onay174.html
- ^ https://www.hannover.de/Leben-in-der-Region-Hannover/Politik/Wahlen-Statistik/Statistikstellen-von-Stadt-und-Region/Statistikstelle-der-Landeshauptstadt-Hannover/Hannover-kompakt/Stadtgebiet
- ^ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 (ням.) — DESTATIS, 2024.
- ^ Heinrich Friedjung (1897). «The Struggle for Supremacy in Germany 1859—1866». New York: Russell & Russell. — С. 207.
- ^ Berliner, Emile; Berliner Gramophone Company (1871). «Gramophone: invented by Emile Berliner, „reproducing the human voice“».
- ^ «History of Hanover 1866—1945». Hannover.
- ^ Stanton, Shelby (2006). «World War II Order of Battle: An Encyclopedic Reference to U.S. Army Ground Forces from Battalion through Division, 1939—1946». Stackpole Books. — С. 156.
- ^ «Herrenhausen Palace and Museum». Hannover.de.
- ^ «The Grotto by Niki de Saint Phalle». Hannover.de.
- ^ «Was wird aus dem Gartentheater?» Hannoversche Allgemeine Zeitung.
- ^ «Berggarten». Hannover.de.
- ^ а б «Hannover hat den „Besten Zoo“ Aktuelle Nachricht Erlebnis-Zoo Hannover — Top Freizeitziel und Sehenswürdigkeit Niedersachsen». Zoo-Hannover.
- ^ «Visit Hannover». СrownСom.