Fandom
Wikia (Вікія) — гэта сэрвіс вікі-хостынга, які прадстаўляе магчымасьць любому жадаючаму стварыць свой уласны тэматычны вікі-праект або прыняць удзел у калектыўнай працы над ужо існымі праектамі.
Wikia, Inc. Вікія | |
Тып | карпарацыя[d] |
---|---|
Дэвіз | Creating Communities |
Заснаваная | 2004 |
Заснавальнікі | Джымі Ўэйлз, Анжэла Бісьлі |
Уласьнікі | Fandom, Inc.[d] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Сан-Матэа, Каліфорнія, ЗША |
Ключавыя фігуры | Джыл Пэнчына |
Прадукцыя | Wikia Search |
Лік супрацоўнікаў | 30 |
Слова «Вікія» можна схіляць як назоўнік першага скланеньня.
Кампанія і праект
рэдагавацьСэрвіс Вікія падтрымліваецца камэрцыйнай кампаніяй Wikia, Inc. (ЗША), заснаванай Анжэлай Бісьлі (па-ангельску: Angela Beesley) і Джымі Уэйлзам (па-ангельску: Jimmy Wales) у кастрычніку 2004. 27 сакавіка 2006 Wikia, Inc. паведаміла аб тым, што кампаніяй атрыманыя вэнчурныя інвэстыцыі ў памеры 4 млн дал. ЗША. Бізнэс-мадэль кампаніі складаецца ў атрыманьні прыбыткі за рахунак рэклямы, сам сэрвіс вікі-хостынгу зьяўляецца бясплатным. Увесь кантэнт, які ствараецца ў праектах Вікія, даступны на ўмовах GNU FDL, і, адпаведна, прававы статут тэксту цалкам сумяшчальны з праектамі некамэрцыйнага Фундацыі Вікімэдыя. Інвэстыцыі і прыбытак выкарыстоўваюцца для разьвіцьця сэрвісу Вікія, а таксама ўдасканаленьня рухавічка MediaWiki і пашырэньняў для яго. Як і некамэрцыйныя праекты Фундацыі Вікімэдыя, сэрвіс Вікія падае магчымасьць загрузкі дампаў баз зьвестак, што робіць сэрвісы Вікія больш пераважнымі для ўдзельнікаў, якія асьцерагаюцца за страту свайго фундуша калектыўнай праўкі ў праектах, адміністраваньне якіх нядосыць празрыста і адчынена.
Узровень распрацоўкі зьместу ў праектах Вікія розны. Праекты-пустышкі тут не выдаляюцца, таму на адзін дзейсны і які абнаўляецца праект прыходзяцца некалькі закінутых.
Да пачатку 2006 года праект Вікія зваўся «Wikicities» (Вікігарады).