Der Tagesspiegel
«Der Tagesspiegel» (па-беларуску: Люстэрка дня) — шматтыражная нямецкамоўная штодзённая газэта выдавецтва «Der Tagesspiegel GmbH» зь сядзібаю ў Бэрліне (Нямеччына), заснаваная ў 1945 годзе. Друкуецца ў шырокафарматным фармаце(simple). Выданьне мае лібэральна-кансэрватыўны(be) ўхіл.
Der Tagesspiegel | |
Тып | штодзёньнік[d] |
---|---|
Фармат | шырокафарматная[d] |
Уладальнік | Holtzbrinck Publishing Group[d] і Dieter von Holtzbrinck Medien[d] |
Выдавец | Verlag Der Tagesspiegel[d] |
Краіна | |
Рэдактар | Штэфан-Андрэас Касдорф[d] |
Заснаваная | 1945 |
Мова | нямецкая[1] |
Штаб-кватэра | |
Пэрыядычнасьць | 1 содні[2] |
ISSN | 1865-2263 |
Афіцыйны сайт | tagesspiegel.de (ням.) |
Der Tagesspiegel у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершы нумар газэты, заснаванай Эрыкам Рэгэрам(de), Вальтэрам Каршэнам(de), Гэнрыхам фон Швайнішэнам і Эдвінам Рэдслабам(de), быў надрукаваны 27 верасьня 1945 году з дазволу аддзелу кантролю інфармацыі амэрыканскага вайсковага ўраду. Газэта спачатку распаўсюджвалася ў Бэрліне й Брандэнбургу, пакуль у 1948 годзе савецкая блякада Заходняга Бэрліну не абмежавала распаўсюд газэты Заходнім Бэрлінам.
Уладальнікамі газэты былі Эрык Рэгер і Франц Карл Маер(de), пакуль у 1992 годзе выдавецкі дом «Verlagsgruppe Georg von Holtzbrinck(de)» не купіў 51% акцый. Пазьней ён павялічыў сваю долю да 74,8%, а цалкам купіў выдавецтва ў 2003 годзе[3]. 1 чэрвеня 2009 году Дытэр фон Хольцбрынк заснаваў новую мэдыя-кампанію «Holtzbrinck Medien GmbH» (скарочана «DvH Medien»), якая ў канчатковым выніку набыла ўсю газэту[4]. У лістападзе 2009 году газэта абвясьціла, што зь ліпеня 2010 году ёй больш не спатрэбяцца паслугі інфармацыйнай агэнцыі «Deutsche Presse-Agentur(uk)»[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б The ISSN portal (анг.) — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1865-2263
- ^ Muck Rack — 2009.
- ^ Frank Kautter: Der Verleger als Erfolgsfaktor der Tageszeitung, disszertáció a berlini FU egyetemen, 2007, 87. oldal, lehívva 2010. szeptember 26-án
- ^ Machtwechsel in der Familie Holtzbrinck, meedia.de(de), 2009. március 26.
- ^ dts Nachrichtenagentur: Paukenschlag in der Medienbranche: Tagesspiegel will keine dpa mehr 2009 november 6.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- tagesspiegel.de — афіцыйны сайт Der Tagesspiegel