Яраслаў Лешэк Валэнса (па-польску: Jarosław Leszek Wałęsa, нар. 13 верасьня 1976, Гданьск) — польскі палітык, дэпутат Сойму 5. і 6. скліканьні (2005—2009), дэпутат Эўрапарлямэнту. Чалец Грамадзянскае плятформы.

Яраслаў Валэнса
па-польску: Jarosław Wałęsa

Яраслаў Валэнса
Дэпутат Сойму Польшчы
2019 — цяперашні час
Дэпутат Эўрапарлямэнту
2009 — 2019
Прэзыдэнт: Лех Качынскі
Прэм’ер-міністар: Дональд Туск
Дэпутат Сойму Польшчы
2007 — 2009
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 верасьня 1976(1976-09-13)[1] (48 гадоў)
Партыя: Грамадзянская плятформа
Бацька: Лех Валэнса
Маці: Данута Валэнса[d]
Адукацыя:

Сын Дануты і Леха Валэнсаў. Ліцэнцыят Унівэрсытэту Сьв. Крыжа ў Ўустэры (Масачусэтс) на факультэце паліталёгіі.

У 2005 годзе быў абраны дэпутатам Сойму 5 скліканьня з акругу 25 Гданьск. Атрымаў 14 709 галасоў [2]. У выбарах у 2007 годзе быў абраны з таго ж акругу, атрымаў 61 278 галасоў [3]. У выбарах да Эўрапарлямэнту ў 2009 годзе абраны з акругу 1 Гданьск; атрымаў 73 968 галасоў [4]. У 2014 годзе пераабраны. У 2019 саступіў на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт[5]. У тым самым годзе абраны ў Сойм Польшчы[6].