Яло́выя лясы́, е́льнікі — вечна зялёныя лясы з панаваньнем у дрэвавым ярусе елкі. Распаўсюджаныя ў Эўропе, Азіі і Паўночнай Амэрыцы. Бываюць чыстыя і мяшаныя зь іншымі іглічнымі і ліставымі пародамі яловыя лясы.

У Беларусі яловыя лясы займаюць плошчу каля 6,9 тыс. км², што складае каля 9,6 % усяго лесапакрытага абшара краіны. Часьцей за ўсё ельнікі сустракаюцца на поўначы Беларусі (прыкладна 70 % усіх яловых лясоў краіны), дзе займаюць тэрыторыі, складзеныя гліністымі і суглінкавымі горнымі пародамі. У кірунку з поўначы на поўдзень яловыя лясы істотна зьмяняюцца. Напрыклад, цёмна-іглічным ельнікам паўночнай часткі Беларусі ўласьцівыя ў першым і другім ярусах бяроза і асіна, у падлеску — ядловец. У больш паўднёвых раёнах краіны ў першым і другім ярусах яловых лясоў зьяўляецца дуб, ясень і граб, а ў падлеску — ляшчына і ракітнік.

Па ўскраінах нізінных і пераходных балотаў растуць своеасаблівыя травяна-асотавыя і асотава-сфагнавыя яловыя лясы, якія выконваюць важную водарэгулюючую функцыю — садзейнічаюць ўстойліваму пераводу павярхоўных водаў у грунтавыя падземныя воды. У падлеску і ў наглебавым полазе гэтых лясоў пераважаюць расьліны — гіграфіты.

Літаратура

рэдагаваць
  • Каропа Г.Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. – Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. – 107 с