Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадо́к[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Вячы. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 193 чалавекі. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Менску, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ждановічы (лінія Менск — Маладэчна).
Сёмкаў Гарадок лац. Siomkaŭ Haradok | |
Агульны выгляд | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Менскі |
Сельсавет: | Папярнянскі |
Насельніцтва: | 193 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 17 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°0′28″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 54.00778° пн. ш. 27.46667° у. д.Каардынаты: 54°0′28″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 54.00778° пн. ш. 27.46667° у. д. |
± Сёмкаў Гарадок | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сёмкаў Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваўся колішні касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава ў стылі барокавага клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны Маскоўскім патрыярхатам.
Назва
рэдагавацьТапонім Сёмкаў Гарадок складаецца зь дзьвюх частак: азначэньне «Сёмкаў» паказвае на блізкасьць да вёскі Сёмкава, назва «Гарадок» сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[3].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Сёмкаў Гарадок (пад назвай Гарадок Саламярэцкі) упамінаецца ў XVI ст. як уладаньне князёў Саламярэцкіх. З 1595 году ён знаходзіўся ў складзе маёнтку Сёмкаў Менскага павету.
3 1755 году Сёмкавым Гарадком валодаў Адам Хмара, за якім тут збудавалі касьцёл. У 1791 годзе мястэчка належала да Заслаўскай парафіі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сёмкаў Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Менскай губэрні. На 1800 год у мястэчку было 12 двароў, млын, корчмы, царква Раства Багародзіцы (у ёй у 1880-я гады вянчаліся бацькі Максіма Багдановіча). На 1861 год — 117 двароў, валасная ўправа, медаварня, піваварня, бровар, цагельны завод, млын, царква, сынагога.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Сёмкавым Гарадку было 53 двары, расейская народная вучэльня (адкрылася ў 1865 годзе), царкоўнапрыходзкая школа, карчма. У 1905—1906 гадох у маёнтку працаваў Янка Купала, у красавіку — траўні 1922 году — Якуб Колас.
За часамі Першай сусьветнай вайны у лютым 1918 году Сёмкаў Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сёмкаў Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Сёмкавагарадоцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[4].1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету Заслаўскага раёну (з 8 жніўня 1959 году ў Менскім раёне). Статус Сёмква Гарадку панізілі да вёскі. У верасьні 1989 году на магіле Тацяны Зенчык паставілі помнік ахвярам савецкіх рэпрэсіяў у сям’і Зенчыкаў[5].
На 2000 год у Сёмкавым Гарадку было 73 двары. У 2000-я гады будынак колішняга касьцёла, помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму, пацярпеў ад перабудовы Маскоўскага патрыярхату (замест рэстаўрацыі), што зьнявечыла яго мастацкае аблічча.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 141 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 368 чал.; 1880 год — 221 чал., зь іх 206 праваслаўных, 10 каталікоў, 5 юдэяў[6]; 1897 год — 305 чал.
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 177 чал.; 2000 год — 168 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 171 чал. [8]; 2010 год — 193 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Сёмкавым Гарадку працуе клюб-бібліятэка.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава (1791—1799; цяпер царква Раства Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
- Помнік ахвярам савецкіх рэпрэсіяў у сям’і Зенчыкаў
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сынагога (XIX ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл, фрагмэнт
-
Былы касьцёл па антырэстаўрацыі
-
Былы касьцёл па антырэстаўрацыі
Асобы
рэдагаваць- Пятро Стэфановіч (1922—2006) — беларускі пісьменьнік і перакладнік
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 313.
- ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 133.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 81.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Курапаты: Зборнік матэрыялаў / Грамадская ініцыятыва «За ўратаванне мемарыялу Курапаты»; [Працавалі: В. Арэшка і інш.]. — Менск: ГА «Дыярыуш», 2002. С. 97.
- ^ Chmara A. Gródek siemkowski // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 829.
- ^ Валахановіч А. Сёмкаў Гарадок // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 294.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 360.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.