Сяргей Навумчык
Сяргей Навумчык (15 сьнежня 1961, Паставы, БССР, СССР) — беларускі журналіст і палітык.
Сяргей Навумчык лац. Siarhiej Navumčyk | |
Намесьнік Старшыні Рады БНР | |
---|---|
1997 — цяперашні час | |
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ скліканьня | |
1990 — 1996 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 сьнежня 1961 (62 гады) Паставы, БССР |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, служыў у войску. Удзельнічаў у самвыдатаўскім друку.
Узначальваў ініцыятыўную групу супраць будаўніцтва АЭС у Віцебскай вобласьці (1988).
У 1990—1996 гадох — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі, каардынатар парлямэнцкай Апазыцыі БНФ, сябра Канстытуцыйнай Камісіі і парлямэнцкай Камісіі ў пытаньнях СМІ і правоў чалавека, Часовай Камісіі ВС па ацэнцы дзейнасьці службовых і іншых адказных асобаў у сувязі зь ліквідацыяй наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Узначальваў інфармацыйнае агенцтва «Павет».
Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі (1990) і абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 25 жніўня 1991 г.
Суаўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990), аўтар Канцэпцыі інфармацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь (верасень 1991), суаўтар праекту Пастановы ВС Вб дэманапалізацыі СМІ (кастрычнік 1992), іншых законапраектаў.
11 красавіка 1995 году разам зь іншымі дэпутатамі ад Апазыцыі БНФ абвясьціў у Авальнай залі Дому ўраду галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму пра дзяржаўную мову і сымболіку. У ноч на 12 красавіка 1995 дэпутаты былі выкінутыя з залі паседжаньняў і жорстка зьбітыя спэцпадразьдзяленьнем КДБ і спэцназам.
13-14 красавіка 1995 году прадстаўляў у Канстытуцыйным судзе пазыцыю групы дэпутатаў ВС у справе манапалізацыі Лукашэнкам СМІ.
У 1996 годзе пакінуў Беларусь. Паводле крыніцы газэты «Свабода», камандуючы памежнымі войскамі Рэспублікі Беларусь выдаў распараджэньне памежнікам затрымаць яго ў выпадку ўезду на тэрыторыю Беларусі[1]. У жніўні 1996 году атрымаў палітычны прытулак у ЗША.
Ляўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча (2006) за кнігу «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988—1995)».
Намесьнік старшыні Рады БНР (ад 1997). Працуе на «Радыё Свабода» ад 1990 году.
Кнігі
рэдагаваць- Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988—1995). Варшава — Прага: Беларускія Ведамасьці, «Člověk v tisni», 2006. ISBN 80-86961-11-7
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |