Рым (па-італьянску: Roma) — сталіца Італіі, самы вялікі й самы густанаселены горад у краіне, а таксама камуна, з амаль 2,9 мільёну жыхароў на канец 2017 году і плошчай у 1285 км². Горад разьмешчаны ў цэнтральна-заходняй частцы італьянскага паўвострава, на рацэ Тыбр у рэгіёне Ляцыё. Гісторыя Рыма ахоплівае дзьве з паловай тысячы гадоў. Горад быў сталіцай Рымскага каралеўства, Рымскай рэспублікі й Рымскай імпэрыі, якая была дамінуючай сілай у Заходняй Эўропе й землях Міжземнамор’я больш за семсот год з I стагодзьдзя да нашай эры да VII стагодзьдзя нашай эры. З I стагодзьдзя нашай эры Рым быў рэзыдэнцыяй папства, а пасьля сканчэньня бізантыйскага панаваньня, у VIII стагодзьдзі ён стаў сталіцай Папскай вобласьці, і працягваў існаваць у такім статусе да 1870 году. У 1871 годзе Рым стаў сталіцай Каралеўства Італіі, якая 1946 годзе пераўтварылася ў Італьянскую Рэспубліку.

Рым
італ. Roma
Рым
Герб Рыму Сьцяг Рыму
Першыя згадкі: 21 красавіка 753 да н. э.
Краіна: Італія
Мэр: Рабэрта Гуальт’еры[d][1]
Плошча: 1285,2 км²
Вышыня: 21 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 2 863 843 чал.
шчыльнасьць: 2228,32 чал./км²
Тэлефонны код: 06
Паштовы індэкс: 00100
Нумарны знак: RM
Геаграфічныя каардынаты: 41°53′35″ пн. ш. 12°28′58″ у. д. / 41.89306° пн. ш. 12.48278° у. д. / 41.89306; 12.48278Каардынаты: 41°53′35″ пн. ш. 12°28′58″ у. д. / 41.89306° пн. ш. 12.48278° у. д. / 41.89306; 12.48278
Рым на мапе Італіі
Рым
Рым
Рым
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.roma.it/

Пасьля сярэднявечча, Рым знаходзіўся пад уладай папаў, як то Аляксандар VI і Леў X, які ператварыў горад у адзін з буйных цэнтраў італьянскага Адраджэньня, разам з Флярэнцыяй[2]. Сучасны выгляд Базыліка Сьвятога Пятра атрымала ў тыя часы, а Сыкстынская капэла была распісана Мікелянджэлё. Вядомыя мастакі й архітэктары, як то Брамантэ, Бэрніні й Рафаэль пражывалі некаторы час у Рыме, спрыяючы разьвіцьцю стыляў рэнесанса й барока.

У 2007 годзе Рым увайшоў у сьпіс 11 самых наведвальных гарадоў у сьвеце, быў трэцім самым наведвальным ў Эўрапейскім Зьвязе, і самым папулярным горадам Італіі[3]. Горад зьяўляецца вельмі прывабным месцам у эканамічным пляне з пункту гледжаньня рэпутацыі й актываў[4]. Ягоны гістарычны цэнтар уключаны ЮНЭСКО ў Сьпіс сусьветнай спадчыны[5]. Помнікі й музэі, як то музэі Ватыкана й Калізэй знаходзяцца сярод 50 сусьветных найбольш наведвальных турыстычных месцаў[6]. У Рыме прайшлі ў 1960 годзе летнія Алімпійскія гульні. Горад удзельнічаў у барацьбе за права правядзеньня летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году[7].

У межах Рыму месьціцца незалежная дзяржава Ватыкан — сядзіба Каталіцкай Царквы.

Гісторыя

рэдагаваць

Старажытны Рым

рэдагаваць

Першыя паселішчы на месцы сучаснага Рыма зьявіліся задоўга да традыцыйнай даты заснаваньня горада.

Царскі пэрыяд

рэдагаваць
 
Плян Рыма з абазначэньнем Сэрвіюсавай сьцяны чырвонай лініяй

Згодна з самай распаўсюджанай легендай, браты Ромул і Рэм, народжаныя ад прадстаўніцы роду цароў Альба-Лёнга Рэі Сыльвіі й бога Марса, вырасьлі на беразе Тыбра. Аднавіўшы на троне Альба-Лёнга законнага кіраўніка — свайго дзеда Нумітора, Ромул і Рэм вярнуліся да Тыбру для стварэньня калёніі. Паміж братамі ўзьнікла сварка, Ромул забіў Рэма й заснаваў умацаванае паселішча на Палятыне. У I стагодзьдзі да н. э. было вылічана некалькі дат стварэньня Рыму, найбольш вядомая зь якіх — 753 год да н. э.

Ромул ёсьць першым царом Рыма. Усяго традыцыя называе 7 цароў. Цар Сэрвіюс Туліюс традыцыйна называецца будаўніком вядомай Сэрвіюсавай сьцяны. Падчас царскай эпохі ў Рыме зьявіліся першыя храмы, у тым ліку Храм Вэсты й Храм Януса. Паводле зьвестак гісторыка Тытуса Лівіюса Сэрвіюс Туліюс падчас першага перапісу налічыў у Рыме 80 тысячаў грамадзян.

Рэспубліканскі лад

рэдагаваць
 
Сэрвіюсава сьцяна ля сучаснай «Stazione Termini»

Доўгі час горад быў абмежаваны Сэрвіюсавай сьцяной, якая зьяўлялася ня столькі фізычнай, колькі сакральнай мяжой горада, для абазначэньня мяжы Рыма выкарыстоўваўся тэрмін памэрыюм. Па меры пашырэньня Рымскай дзяржавы былі пракладзеныя дарогі, якія спачатку зьвязалі Рым з калёніямі ў Італіі, а затым і з аддаленымі правінцыямі.

Цэнтральнай плошчай Рыма стала даліна паміж Палятынам і Квірыналем, вядомая як Форум. Адсюль разыходзіліся важнейшыя вуліцы: via sacra, якая вяла да галоўнай сьвятыні Рыма — храму Юпітэра Капіталійскага. Паралельна ёй, ля падножжа Палятына, праходзіла via nova і іншыя вулачкі. Іншай важнай плошчай унутры горада быў рынак жывёлы ў Тыбры — Бычыны форум, які разьмяшчаўся ў самай ажыўленай гандлёвай частцы горада. Па суседзтве, але па-за сьценамі горада, ляжаў рынак агародніны.

Колькасьць храмаў рэспубліканскага Рыма даказвае глыбокую рэлігійнасьць рымскага народа, у кожнай частцы горада можна, на падставе далёка няпоўнага паданьня, налічыць некалькі буйных сьвяцілішчаў. Таксама ў горадзе знаходзіўся храм старажытнай трыяды Цэрэс, Лібэр і Лібэра (лац. Ceres, Liber, Libera), пабудаваны, паводле паданьня, у 496 годзе да н. э.

У эпоху рэспублікі практычны розум рымляніна быў накіраваны больш за ўсё на павелічэньне й карыснае разьмяшчэньне капіталу. Адсюль шарока выкарыстоўвалася пабудова сьпехам, з найбольш таннага матэрыялу й у магчыма большую колькасьць паверхаў. Такі характар ​​будаўніцтва быў прычынай сталых скаргаў насельніцтва на прыгнёт кватэрнай платы, нездавальняючага стану горада ў санітарным і эстэтычным стаўленьні й страшэнай дарагоўлі месцаў пад пабудовы. Палітычная ўлада не давала месца рэформам у гэтым кірунку. У апошнія смутныя гады рэспублікі большасьці грамадзянам было, прытым, не да паляпшэньня ўмоваў гарадзкога жыцьця, не да пабудовы новых грамадзкіх будынкаў і нават не да падтрыманьня старых.

З ростам і пашырэньнем Рымскай дзяржавы назіралася паступовае зьмяненьне самога горада, які быў ужо сталіцай вялікай імпэрыі. Пашырэньне памераў Люцыюсам Карнэліюсам Сулам і ўзьвядзеньне новых пабудоваў Гнэем Пампэем папярэднічалі дзейнасьці Цэзара й Аўгуста. Цэлыя мястэчкі, што ўзьніклі ля Тыбра, на Марсавым полі, за porta Capena, па Апіевай дарозе, неабходна было зрабіць юрыдычна часткай горада, у склад якога яны фактычна ўваходзілі. Толькі такім шляхам можна было стварыць людзкія ўмовы дзя жыцьця ў цэнтры горада, адцягнуць жыцьцё на ўскраіны й падаць больш прастору для грамадзкіх будынкаў у цэнтры.

Імпэрскія часы

рэдагаваць
 
Пантэон

Гай Юліюс Цэзар узвёў новы будынак сэната й заклаў новую калясальную базыліку на заходнім баку форуму, названай ягоным імём. Яму ж належыць ідэя стварэньня новай тэрыторыю для грамадзкіх будынкаў на Марсавым полі й злучэньня, побач пабудоваў грамадзкага й рэлігійнага характару, стары горад ля форума з новым горадам на Марсавым полі. Першая з гэтых ідэяў знайшла свой выраз у пабудове портыка для галасаваньняў на Марсавым полі (лац. Saepta Julia), другая — у стварэньні штучных плошчаў (лац. Fora), якія, у сутнасьці, зьяўляліся нічым іншым, як дварамі вакол цэнтральнага храма. Першай зь іх быў форум Юліюса Цэзара з храмам Вэнэры-Прамаці Юліюсаў. Поўнае ажыцьцяўленьне плянаў Цэзара знайшлі сваё месца толькі пры Аўгусце, які стварыў новы горад чатырнаццаці кварталаў. Рым з гэтага часу згубіў свой характар ​​ўмацаванага горада, прастора ўсярэдзіне Сэрвіюсавай сьцяны была канчаткова забудавана, а ў межы горада ўвайшлі прадмесьця.

На Рымскім форуме, акрамя рэстаўрацыі й перабудовы храмаў, курыі й Юліюсавай базылікі, Аўгусту належыць пабудова храма Цэзару й новага цэнтра палітычнага жыцьця Рыма, якая перайшла на форум і засяродзілася вакол новай народнай трыбуны, новых ростраў. Каля форуму Цэзара паўстаў форум Аўгуста, а паблізу ад яго разьмясціўся Храм Марса-Мсьціўца, чым быў зроблены новы крок да злучэньня цэнтра з Марсавым полем. Быў таксама пабудаваны захаваўшыся да нашых дзён Пантэон.

 
Руіны рымскага Форума

У часы кіраваньня імпэратара Нэрона ў Рыме адбыўся «вялікі пажар». Горад цалкам быў адбудаваны, на гэты раз больш прыгожа. Шэраг мераў паліцэйскага характару зьмяніў выгляд вуліц. Новыя дамы мелі больш прыстойны выгляд: адной зь мераў Вэспасіяна было абавязковае забесьпячэньне кожнага дома портыкам, дзякуючы чаму вуліцы атрымлівалі выгляд крытых галерэяў. Свабоднай прасторай пасьля пажару Флявіюсы скарысталіся для сваіх манумэнтальных пабудоваў. У даліне паміж Палятынам і Эсквілінам паўстаў Калізэй, вакол яго — шэраг пабудоваў службовага характару.

Дзейнасьць першых імпэратаў бліскучым чынам давяршае Траян, ён канчаткова зьвязаў шэраг імпэратарскіх плошчаў з Марсавым полем калясальнай плошчай (лац. Forum Traianum). Галоўным стварэньнем Адрыяна быў Храм Вэнэры й Ромы на Вэліі, узьвядзеньнем якога было скончана ператварэньне цэнтральнай частцы горада ў шэраг бліскучых пабудоваў, якія злучалі форум з Марсавым полем з аднаго боку й з плошчай ля Калізэя — зь іншай. За Тыбрам Адрыян пабудаваў сабе маўзалей, які існуе па сёньня ў выглядзе крэпасьці сьв. Анёла, там жа паўстаў у гэтыя часы й новы цырк. Імпэратары вялі актыўнае будаўніцтва грандыёзных тэрмаў.

Пазьней будаўніцтва новых будынкаў значна замарудзілася з-за складанага становішча Рымскай імпэрыі. У канцы III стагодзьдзя былі ўзьведзены новыя ўмацаваньні, вядомыя як сьцяна Аўрэліяна. Яны ахоплівалі ўвесь парослы горад зь ягонай затыбраўскай часткай. Яны супадалі з мытнай лініяй і збольшага зь мяжой памэрыюма, але ў многіх выпадках у межы сьценя былі ўведзеныя й грабніцы. У IV стагодзьдзі пачынаецца будаўніцтва хрысьціянскіх храмаў. Складаны для горада час наступіў у V стагодзьдзі. У 410 годзе Рым узяў і разрабаваў правадыр вэстготаў Алярых, у 455 годзе горад жорстка разрабавалі вандалы.

Сярэднявечча

рэдагаваць
 
Плятын. Аквэдук Кляўдыюса

У 476 годзе Адаакр скінуў апошняга заходне-рымскага імпэратара, але хутка ў сваю чаргу саступіў месца остготу Тэадорыху, панаваньне якога адзначылася пачаткам шырокай рэстаўратарскай дзейнасьцю ў горадзе. Падчас вайны Бізантыі супраць остготаў у 536—552 гадох Рым шэсьць разоў падвяргаўся аблозе й пераходзіў з рук у рукі. Пры гэтым остгоцкія цары, і ў асаблівасьці Татыла, бралі шматлікіх закладнікаў зь ліку жыхароў Рыма, што прывяло да зьнішчэньня самых шляхетных прозвішчаў і паменшыла насельніцтва Рыма да 30—40 тысяч чалавек. На працягу наступных двух стагодзьдзяў, калі значная частка Італіі была адрынута ад Бізантыі лянгабардамі, папы сталі гуляць значную ролю ў сьвецкіх справах горада пры намінальным падпарадкаваньні слабой Бізантыі, то бок равэнскаму экзарху.

Нягледзячы на тое, што імпэратары працягвалі падтрымліваць асобныя будынкі, але зь цягам часу большасьць грамадзкіх будынкаў павольна пачало разбурацца. Разбурэньню будынкаў спадарожнічала выкраданьне зь іх упрыгожваньняў з бронзы, мармуру й іншага каштоўнага матэрыялу. З узвышэньнем ролі папаў усё большую ролю ў горадзе стала гуляць базыліка сьвятога Пятра й цэнтар горада павольна перамясьціўся на Ватыканскі пагорак, вакол якога ўжо пры папе Льву IV ўзводзяцца новыя абарончыя збудаваньні.

Старыя будынкі бесьперашкодна руйнаваліся, захоўваліся толькі тыя, у якіх знайшлі сабе прытулак хрысьціянскія цэрквы або фэадальныя крэпасьці. Так маўзалей Адрыяна, разьмешчаны побач з Ватыканскім пагоркам, яшчэ пры пабудове сьценаў Аўрэліянам стаў невялікай крэпасьцю, а з часам ператварыўся ў непрыступны папскі замак сьвятога Анёла.

Геаграфія

рэдагаваць
 
Здымак Рыма са спадарожніка

Рым месьціцца ў рэгіёне Ляцыё ў цэнтральнай Італіі на рацэ Тыбр. Першапачатковае пасяленьне было створана на пагорках, якія стаялі ля броду праз раку, які ёсьць адзіным натуральным пераходам праз раку ў гэтым раёне. Горад быў пабудаваны на сямі пагорках: Авэнтын, Цэліё, Капітолій, Эсквілін, Палятын, Квірыналь і Віміналь. Праз сучасны Рым працякае таксама іншая рака Аньенэ, якая ўпадае ў Тыбр на поўнач ад гістарычнага цэнтра горада.

Нягледзячы на тое, што цэнтар горада месьціцца ў 24 кілямэтрах ад унутранага Тырэнскага мора, тэрыторыя горада з часам пашыралася й горад дарос да берага, дзе зараз у паўднёва-заходняй частцы горада месьціца раён Остыя. Вышыня цэнтральнай частцы гораду вагаецца ад 13 да 139 мэтраў над узроўнем мора[8]. Сучасны горад займае агульную плошчу ў 1 285 км², маўчы ў сваёй мяжы вялікую колькасьць зялёных зонаў.

Рым мае міжземнаморскі клімат паводле кліматычнай клясыфікацыі Кёпэна[9], што характэрна для міжземнаморскага ўзьбярэжжа Італіі. Вясна й восень мяккая. Па стане на жнівень, максымальная сутачная тэмпэратура часта перавышае 30 °C. Традыцыйна, шматлікія кампаніі прывыклі да закрыцьця ў жніўня, бо рымляне ў гэты час наведваюць курорты. У апошнія гады, аднак, у адказ на рост турызму й зьмяненьне звычак працы, горад застаецца адкрытымі на працягу ўсяго лета. Сярэдняя максымальная тэмпэратура ў студзені складае каля 12,9 °C, а ў сьпякотныя пэрыяды яна можа быць вышэйшай, але мінімумы меншыя за нуль не зьяўляюцца рэдкасьцю да гэтага сэзону. Сьнегапады могуць паўстаць у зімовыя месяцы, але гэтая зьява назіраецца рэдка[10].

Летні сэзон доўжыцца каля 6 месяцаў, з траўня па кастрычнік. Два месяцы, красавік і лістапад, зьяўляюцца пераходнымі, у гэты пэрыяд тэмпэратура зрэдку бывае вышэй за 20 °C. Сьнежань, студзень, люты й сакавік зьяўляюцца халоднымі месяцамі, зь сярэдняй тэмпэратурай у 13,1 °C. Сярэдняя адносная вільготнасьць складае 74,8%.

  Кліматычныя зьвесткі для Рыма  
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдні максымум t, °C 11,9 13,0 15,2 17,7 22,8 26,9 30,3 30,6 26,5 21,4 15,9 12,6 20,4
Сярэдняя t, °C 7,5 8,2 10,2 12,6 17,2 21,1 24,1 24,5 20,8 16,4 11,4 8,4 15,2
Сярэдні мінімум t, °C 3,1 3,5 5,2 7,5 11,6 15,3 18,0 18,3 15,2 11,3 6,9 4,2 10,0
Норма ападкаў, мм 66,9 73,3 57,8 80,5 52,8 34,0 19,2 36,8 73,3 113,3 115,4 81,0 804,3
Крыніца: Servizio Meteorologico dell'Aeronautica Militare

Адукацыя

рэдагаваць

Транспарт

рэдагаваць

Рым валодае двума сучаснымі міжнароднымі аэрапортамі — гэта Aeroporto internazionale Leonardo Da Vinci — аэрапорт імя Леанарда да Вінчы і Ciampino aeroporto — аэрапорт Чампіна (больш маленькі, у асноўным абслугоўвае эканом-рэйсы). У самім горадзе ёсьць метро, маршруты аўтобуса, тралейбуса і трамвая. У 1955 годзе быў адчынены рымскі мэтрапалітэн.

Насельніцтва

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
 
Пантэон

Фотагалерэя

рэдагаваць

Горад-сябар

рэдагаваць

Гарады-партнэры

рэдагаваць
 
Літаратурная вечарына. Зьлева направа: выступае Сакрат Яновіч, а перакладае Крыстына Мольды. Італія, Рым, двор Блюмэнштыль, 1998 год. Здымак Л. Тарасевіча.
  • Пётар Татарыновіч — каталіцкі сьвятар заходняга абраду, папскі прэлат, доктар тэалёгіі (1950), рэлігійны і культурна-асьветны дзяяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху, выкладчык, выдавец, рэдактар, пісьменьнік, перакладчык і публіцыст.
  • Сакрат Яновіч — беларускі пісьменьнік з Польшчы, член грамады літаратараў «Белавежа».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць