Наша доля — беларуская штотыднёвая легальная газэта рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, першая легальная газэта на беларускай мове. Выдавалася ў Вільні ў пэрыяд 1(14).9.1906 — 1(14).12.1906. Разам выйшла 6 нумароў, зь іх 4 былі канфіскаваны, 7-ы быў зьнішчаны яшчэ ў наборы. Палова тыражу друкавалася кірыліцай, палова — лацінкай. Разавы тыраж 1-га нумару склаў 10 тыс. асобнікаў.

Наша доля
лац. Naša dola
Тып газэта
Уладальнік Антон Луцкевіч
Іван Луцкевіч
Алаіза Пашкевіч
Францішак Умястоўскі
Краіна
Галоўны рэдактар І. А. Тукеркес
А. Гедвіла
Заснаваная 1906
Закрытая 1906
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня
Наша доля ў Вікісховішчы

Афіцыйны рэдактар-выдавец — віленскі мяшчанін Іван Тукеркес, з 18 лістапада 1906 за рэдактара быў А. Гедвіла. Сапраўдныя заснавальнікі — частка кіраўніцтва Беларускай сацыялістычнай грамады, а менавіта, браты І. і А. Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), Францішак Умястоўскі.

За зьмест 1-га, 3-га, 4-га нумароў пастановаю Віленскай судовай палаты (11 студзеня 1907) выданьне было забаронена «назаўсёды», афіцыйны рэдактар-выдавец Тукеркес быў засуджаны на 1 год крэпасьці.

Бібліятэкі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Наша долясховішча мультымэдыйных матэрыялаў