Закарпацкая вобласьць

Закарпацкая вобласьць (па-ўкраінску: Закарпатська область) — вобласьць на захадзе Ўкраіны. На ўсходзе мяжуе з Івана-Франкоўскай вобласьцю, на поўдні — з Румыніяй, на захадзе — з Вугоршчынай, Славаччынай, і Польшчай. На поўначы мяжуе зь Львоўскай вобласьцю. Цэнтар — горад Ужгарад. Насельніцтва вобласьці 1 254 614 чалавек.

Закарпацкая вобласьць
Закарпатська область

Сьцяг
Гімн Гімн Закарпацкай вобласці[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Уваходзіць у Карпацкая Русь
Адміністрацыйны цэнтар Ужгарад
Улучае 13 раёнаў і 5 гарадоў абласнога значэньня.
Найбольшы горад Ужгарад
Іншыя буйныя гарады Мукачава, Хуст, Рахаў, Берагава, Вінаградаў, Чоп
Дата ўтварэньня 22 студзеня 1946[1]
Губэрнатар Генадзь Маскаль
Насельніцтва (2001)
1 254 614 (2,65%, 16-е месца)
Шчыльнасьць 98,02 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 79,7%
вугорцы — 12,1%
румыны — 2,6%
расейцы — 2,5%
цыганы — 1,1%
русіны — 0,8%
славакі — 0,5%
немцы — 0,3%
Канфэсійны склад праваслаўе, грэка-каталіцызм, рыма-каталіцызм, кальвінізм
Плошча 12 777 км² (2,11%, 24-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 Гавэрла, 2061 м
 579 м
Месцазнаходжаньне Закарпацкай вобласьці
Закарпацкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-21
Тэлефонны код 31
Паштовыя індэксы 88000–88999, 89000–89999 і 90000–90999
Інтэрнэт-дамэн uzhgorod.ua, uz.ua
Код аўтам. нумароў АО
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Буйныя гарады — Ужгарад, Мукачава, Хуст, Рахаў, Берагава, Вінаградаў. Поруч гораду Чоп знаходзіцца крайні заходні пункт Украіны.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Вобласьць дзяліцца на 13 раёнаў і 5 гарадоў абласнога значэньня, раёны, у сваю чаргу, падразьдзяляюцца на сельскія, пасялковыя й мескія рады.

Насельніцтва

рэдагаваць
 
Мапа вобласьці, на якой паказанае расьсяленьне асноўных этнічных групаў Закарпацьця. Ружовы колер — украінцы, зялёны — вугорцы, жоўты — румыны, сіні — украінска-расейскае насельніцтва

Дзель насельніцтва Закарпацкай вобласьці ва ўсім насельніцтве Ўкраіны — 2,65% (16-е месца). У Закарпацкай вобласьці дзель сельскага насельніцтва большая, чым гарадзкога (што не тыпова для Ўкраіны ўвогуле). Закарпацьце — адзіная вобласьць Украіны, у якой ёсьць рост колькасьці насельніцтва. Закарпацкая вобласьць мае вельмі шматнацыянальны склад насельніцтва. Найбольшую дзель у нацыянальным складзе вобласьці складаюць украінцы — 79,7 %, на другім месцы — вугорцы (12,1 %), на трэцім — румыны (2,6 %). Таксама ёсьць расейцы (2,5 %), цыганы (1,1 %), русіны (0,8 %), славакі (0,5 %), немцы (0,3 %). Вугорцы й румыны засяроджаныя ў асноўным у тэрыторыях, што мяжуюць з адпаведнымі дзяржавамі (Вугоршчына, Румынія). У шэрагу мясцовасьцяў на мяжы з Вугоршчынай вугорская мова мае рэгіянальны статус, які дазваляе мове прымяняцца ў рэгіянальнай заканадаўчай дзейнасьці поруч зь дзяржаўнай украінскай.[2]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Закарпацкая вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Вярхоўная Рада Ўкраіны — 1938.
  2. ^ Закарпацце: культура, насельніцтва, славутасці рэгіёну