Градус Фарэнгайта
Градус Фарэнгайта — адзінка вымярэньня тэмпэратуры з лінейнай шкалой. Доўгі час шкала Фарэнгайта была асноўнай у ангельскамоўных краінах, але ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў XX стагодзьдзя яна была практычна выцесненая шкалой Цэльсія. Толькі на Ямайцы, у ЗША і Канадзе шкала Фарэнгайта дагэтуль шырока выкарыстоўваецца ў бытавых мэтах. Шкала названая ў гонар нямецкага навукоўца Габрыеля Фарэнгайта, які прапанаваў яе ў 1724 годзе.
На шкале Фарэнгайта пункт раставаньня лёду роўны +32 °F, а пункт кіпеньня вады +212 °F (пры нармальным атмасфэрным ціску). Пры гэтым адзін градус Фарэнгайта роўны 1/180 рознасьці гэтых тэмпэратур. Дыяпазон 0°…+100° па шкале Фарэнгайта прыкладна адпавядае дыяпазону −18°…+38° па шкале Цэльсія.
Гісторыя
рэдагавацьІснуе некалькі вэрсій паходжаньня шкалы. Па адной зь іх, Фарэнгайт першапачаткова прыняў за 0 °F тэмпэратуру плаўленьня (замярзаньня) сумесі лёду і паваранай солі ў роўных колькасьцях, а за 100 °F — нармальную тэмпэратуру чалавечага цела (аднак Фарэнгайт памыліўся ў апошнім вымярэньні: нармальная тэмпэратура чалавечага цела складае 97,9 °F). Існуе вэрсія, паводле якой за 100 градусаў тэмпэратурнай шкалы Фарэнгайт прыняў тэмпэратуру цела сваёй жонкі, якая ў момант вымярэньня была нездаровая — менавіта гэтым і абумоўленае зрушэньне стоградуснага пункту на 2,1 °F, а ня хібнасьцю самога вымярэньня. Сам Фарэнгайт лічыў, што тэмпэратура (па яго шкале) ніколі не бывае адмоўнай, мабыць ён ні разу не быў у халодных краінах.
Арытмэтычныя пераўтварэньні
рэдагавацьАдзін градус Фарэнгайта роўны 5/9 градусу Цэльсія, а тэмпэратура па шкале Фарэнгайта зьвязаная з тэмпэратурай па шкале Цэльсія ніжэйзгаданымі формуламі.
З шкалы Цэльсія ў шкалу Фарэнгайта:
З шкалы Фарэнгайта ў шкалу Цэльсія: