Віктар Шэйман
Ві́ктар Уладзімеравіч Шэ́йман (нарадзіўся 26 траўня 1958 году ў в. Салтанішкі, Вярэнаўскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі.
Віктар Шэйман | ||||||||||
па-беларуску: Віктар Уладзіміравіч Шэйман | ||||||||||
8-ы кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2013 — 11 чэрвеня 2021 | ||||||||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||||||||
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка | |||||||||
Папярэднік: | Мікалай Корбут | |||||||||
4-ы сакратар Савету бясьпекі Беларусі | ||||||||||
20 сакавіка 2006 — 8 ліпеня 2008 | ||||||||||
Прэзыдэнт: | А. Лукашэнка | |||||||||
Прэм’ер-міністар: | С. Сідорскі | |||||||||
Папярэднік: | Генадзь Нявыглас | |||||||||
Наступнік: | Юры Жадобін | |||||||||
4-ы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі | ||||||||||
29 лістапада 2004 — 4 студзеня 2006 | ||||||||||
Прэзыдэнт: | А. Лукашэнка | |||||||||
Папярэднік: | Урал Латыпаў | |||||||||
Наступнік: | Генадзь Нявыглас | |||||||||
5-ы генэральны пракурор Беларусі | ||||||||||
28 лістапада 2000 — 29 лістапада 2004 | ||||||||||
Прэзыдэнт: | А. Лукашэнка | |||||||||
Папярэднік: | Алег Бажэлка | |||||||||
Наступнік: | Пётар Міклашэвіч | |||||||||
1-ы сакратар Савету бясьпекі Беларусі | ||||||||||
1994 — 2000 | ||||||||||
Прэзыдэнт: | А. Лукашэнка | |||||||||
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг, Міхаіл Чыгір | |||||||||
Наступнік: | Урал Латыпаў | |||||||||
Асабістыя зьвесткі | ||||||||||
Нарадзіўся: |
26 траўня 1958 (66 гадоў) в. Салтанішкі, Вярэнаўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР | |||||||||
Адукацыя: | ||||||||||
Узнагароды: |
|
Памочнік прэзыдэнта Беларусі па адмысловых даручэньнях (з 2009), 8-ы кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі (2013—2021), 1-ы і 4-ы дзяржсакратар Савету бясьпекі Беларусі (1994—2000, 2006—2008), 4-ы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі (2004—2006), 5-ы генэральны пракурор Беларусі (2000—2004). Генэрал-палкоўнік[1].
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Благавешчанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню і Акадэмію Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь.
Воінскую службу праходзіў у Паветрана-дэсантных войсках. Прымаў удзел у баявых дзеяньнях у Аўганістане. На момант абраньня ў 1990 годзе народным дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР XII скліканьня ад Берасьцейска-Паўднёвай выбарчай акругі № 105 Берасьцейскай вобласьці быў маёрам, начальнікам штаба паветрана-дэсантнага падразьдзяленьня.
З 1990 па 1994 год быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, сакратаром Камісіі Вярхоўнага Савету па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі, абароны і змаганьня са злачыннасьцю.
5 жніўня 1994 году ўказам прэзыдэнта № 24 быў створаны Савет бясьпекі Рэспублікі Беларусь. У той жа дзень указам прэзыдэнта № 25 прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
10 жніўня 1994 году ўказам прэзыдэнта № 39 створаная калегія Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Гэтым жа ўказам уведзены ў склад калегіі.
12 жніўня 1994 году ўказам прэзыдэнта № 47 зацьверджаная калегія Міністэрства ўнутраных справаў, уключаны ў склад калегіі.
16 сьнежня 1995 — 20 сьнежня 1995 году — в. а. Міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь і старшыні калегіі МУС РБ (пасьля вызваленьня ад пасады міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі).
27 лістапада 2000 году ўказам № 620 быў вызвалены ад пасады дзяржаўнага сакратара Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь — памагатага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бясьпецы «ў сувязі зь пераводам на іншую працу».
28 лістапада 2000 — 29 лістапада 2004 — генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь.
29 лістапада 2004 — 4 студзеня 2006 — кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта.
З 23 сьнежня 2005 году — кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні Аляксандра Лукашэнкі ў кандыдаты ў прэзыдэнты і кіраўнік яго перадвыбарнага штаба падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.
З 20 сакавіка 2006 году прызначаны дзяржаўным сакратаром Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
З 2006 году сустаршыня беларуска-вэнэсуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню (зь беларускага боку).
8 ліпеня 2008 году ўказам прэзыдэнта Беларусі № 368 вызвалены ад пасады «ў сувязі зь пераводам на іншую працу». Напярэдадні звальненьня прэзыдэнт Беларусі заявіў, што разглядае пытаньне аб здыманьні з пасады дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Беларусі В. Шэймана з-за выбуху ў Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці[2]. На нарадзе А. Лукашэнка заявіў В. Шэйману: «Ня думаю, што вы павінны заставацца на гэтай пасадзе пасьля інцыдэнту. Вы вінаватыя, першым чынам! Вы па даручэньні прэзыдэнта не адзін год, а дзесяць гадоў арганізуеце падобныя мерапрыемствы. І нічога не зрабілі!» Аднак А. Лукашэнка ня вывеў яго са складу гэтай структуры.
6 жніўня 2008 году пастановай ураду №1110 вызвалены з пасады старшыні беларуска-вэнэсуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню. Старшынём беларускай часткі камісіі прызначаны Ўладзімер Сямашка, намесьнікам старшыні — міністар прамысловасьці Анатоль Русецкі.
У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім у чарговы раз зьмяніў склад Савету бясьпекі. Упершыню з часу абраньня Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі Віктар Шэйман выведзены са складу Савету. Якія бы пасады В. Шэйман ні займаў (дзяржсакратара Савету бясьпекі, генэральнага пракурора або кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта), ён быў сталым чальцом Савету бясьпекі, пачынальна з 1994 году. Са складу Савету бясьпекі разам зь Віктарам Шэйманом выведзеныя Генадзь Нявыглас, Пётар Міклашэвіч і Мікалай Корбут. У яго ўведзеныя генпракурор Рыгор Васілевіч, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей і міністар фінансаў Андрэй Харкавец[3].
У канцы студзеня 2009 году прэс-сакратар Рады бясьпекі Вікенцій Ключнік паведаміў, што В. Шэйман прызначаны памочнікам прэзыдэнта па адмысловых даручэньнях. Ён ня стаў удакладняць, калі адбылося прызначэньне і чым будзе займацца новы памочнік прэзыдэнта[4]. У 2013 годзе заняў пасаду кіраўніка справамі прэзыдэнта Беларусі. 11 чэрвеня 2021 году А. Лукашэнка прыняў яго адстаўку з гэтай пасады[1].
Паводле дакумэнтаў з «Папераў Пандоры(uk)», сын Шэймана Сяргей разам з беларуска-амэрыканскім прадпрымальнікам Аляксандрам Зінгманам(be) валодае афшорнаю кампаніяю (у кожнага па 50%), якая праз пасрэднікаў займаецца геалягічнай разьведкаю й здабычаю золата ў Зымбабвэ[5]. Віктар Шэйман як мінімум двойчы быў у Зымбабвэ, і менавіта ён абвяьсціў пра пагадненьне аб здабычы карысных выкапняў у Зымбабвэ[5].
Крытыка й санкцыі
рэдагавацьМенавіта па яго пазове рашэньнем суду была зачыненая вядомая незалежная газэта «Свабода». Беларуская апазыцыя і міжнародныя праваабарончыя структуры сьцьвярджаюць, што менавіта ён у свой час быў арганізатарам так званых «эскадронаў сьмерці», якім прыпісваюцца забойствы лідэраў арганізаванай злачыннасьці, кіраўнікоў апазыцыі і апэратара расейскага тэлеканала ГРТ Зьмітра Завадзкага[6][7]. У красавіку 2006 году па падазрэньнях ва ўдзеле ў фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў Шэйман быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу ды Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША.
13 кастрычніка 2008 году міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу прыпынілі на паўгады дзеяньне забароны на ўезд у краіны зьвяза прэзыдэнта Беларусі А. Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Санкцыі супраць былога дзяржсакратара Савету бясьпекі Віктара Шэймана засталіся ў сіле.
Таксама Шэйман знаходзіцца ў санкцыйных сьпісах Вялікабрытаніі[8] ды Швайцарыі[9]. У чэрвені 2022 году патрапіў і пад санкцыі Канады[10]. У жніўні 2023 года меркаваная бізнес-партнёрка Віктара Шэймана Ганна Пушкарова і яго дзеці Сяргей і Вольга таксама трапілі пад санкцыі Канады[11].
Чыны і званьні
рэдагаваць- 6 сьнежня 1996 году — генэрал-маёр[12] (у запасе з 27 лістапада 2000 году)
- 28 лістапада 2000 году — дзяржаўны дараднік юстыцыі II клясы[13]
- 25 лістапада 2004 году — дзяржаўны дараднік юстыцыі I клясы[14]
- 29 лістапада 2004 году — вышэйшы кляс службоўцы дзяржаўнага апарату
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн Айчыны II ступені (2003)[15]
- Ордэн Айчыны III ступені (1998) [16]
- Ордэн Чырвонага Сьцяга (1986, уручаны ў 2002 годзе)[17]
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР[18]
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- 2 мэдаля «За адвагу»
- іншыя ўзнагароды
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Працоўная сустрэча зь кіраўніком справаў прэзыдэнта Віктарам Шэйманам // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 11 чэрвеня 2021 г. Праверана 12 чэрвеня 2021 г.
- ^ Лукашенко уволил главу своей администрации и секретаря Совбеза (рас.)
- ^ Ежедневник, Шеймана вывели из состава Совбеза (рас.)
- ^ БелаПАН, Шейман возвращается (рас.)
- ^ а б «Pandora Papers»: Як сын Шэймана здабываў золата ў Афрыцы (бел.). Белсат (2021-10-04). Праверана 2021-10-06 г. Архіўная копія ад 2021-10-06 г.
- ^ Куды падзеліся «эскадроны сьмерці»? // Радыё Свабода
- ^ Тумар, Барыс (18 чэрвеня 2001) Зондэркаманда?. Наша Ніва. Праверана 16 траўня 2021 г.
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.) gov.uk Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.) Staatssekretariat für Wirtschaft Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (анг.) Cabinet of Canada
- ^ Канада ввела санкции против Минобороны Белоруссии и Ивана Эйсмонта (рас.) РБК Архіўная копія ад 2023-09-01 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 1996 г. №512 «О присвоении В. В. Шейману воинского звания генерал-майора» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 2000 г. №635 «О присвоении В. В. Шейману классного чина» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь 25 ноября 2004 г. № 578 О ПРИСВОЕНИИ В. В. ШЕЙМАНУ КЛАССНОГО ЧИНА (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь 10 ноября 2003 г. № 495 О НАГРАЖДЕНИИ В. В. ШЕЙМАНА И Л. С. МАЛЬЦЕВА(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ президента Республики Беларусь 26 мая 1998 г. N 285 г. Минск о награждении В. В. Шеймана орденом Отечества III степени (рас.)
- ^ Орден нашел владельца (рас.)
- ^ Гл. За личную преданность президенту Белоруссии к своим многочисленным наградам и постам Виктор Шейман прибавит еще один — должность шефа госсекретариата совбеза страны — фатаграфія. Архіўная копія