Брэст (па-француску: Brest) — горад у Францыі, супрэфэктура дэпартамэнту Фіністэр у рэгіёне Брэтань. Насельніцтва гораду складала 139 342 чалавекі, паводле зьвестак на 2016 год.

Брэст
франц. Brest
Герб Брэсту Сьцяг Брэсту


Краіна: Францыя
Дэпартамэнт: Фіністэр
Рэгіён: Брэтань
Кіраўнік: François Cuillandre[d][1] і Alfred Chupin[d]
Плошча: 49,51 км²
Вышыня: 34 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 139 342 чал.
шчыльнасьць: 2814,42 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 29200
Геаграфічныя каардынаты: 48°23′24″ пн. ш. 4°29′13″ з. д. / 48.39° пн. ш. 4.48694° з. д. / 48.39; -4.48694Каардынаты: 48°23′24″ пн. ш. 4°29′13″ з. д. / 48.39° пн. ш. 4.48694° з. д. / 48.39; -4.48694
Брэст на мапе Францыі
Брэст
Брэст
Брэст
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mairie-brest.fr/

Геаграфія

рэдагаваць

Разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна, на крайнім захадзе паўвострава Брэтань. Горад ляжыць на схілах узгоркаў, на паўночным беразе Брэсцкай бухты.

Гісторыя

рэдагаваць

Хоць горад і старадаўняга паходжаньня, Брэст атрымлівае важнае значэньне толькі з XVII стагодзьдзя. Ужо ў пачатку франскага панаваньня тут стаяў старажытны замак, па ўсёй верагоднасьці, рымскай пабудовы. У XI стагодзьдзі замак гэты быў моцна ўмацаваны гэрцагам брэтанскім; пазьней горадам на доўгі час завалодалі ангельцы, пакуль, нарэшце, ён зноў не перайшоў да гэрцага брэтанскага. Але значэньне сваё Брэст атрымаў толькі з тых часоў, як кардынал Рышэльё ў 1631 годзе загадаў расчысьціць і ўмацаваць гавань і пабудаваць арсэнал і вэрф для ваенных караблёў. Міністар Кальбэр, замяніўшы драўляную вэрф каменнай, узьвёў у Брэсьце ваенную гавань, якая, па загадзе Людовіка XIV была ў 1680—1688 гадах моцна ўмацаваная Вабанам, так што ангельцам, якія ў 1694 гадах хацелі захапіць яго, давялося адступіць са значнымі стратамі.

Падчас Францускай рэвалюцыі на брэсцкім рэйдзе 1 чэрвеня 1794 году францускі флёт пад начальствам Вілярэ-Жуаеза быў разьбіты ангельцамі пад начальствам Гоў. Шэсьць лінейных караблёў былі ўзятыя ангельцамі, а сёмы быў затоплены.

У чэрвені 1940 году 5-я танкавая дывізія Вэрмахта акупавала порт Брэст. У гады Другой сусьветнай вайны нацысцкія войскі стварылі ў Брэсьце буйную базу падводных лодак (1-я флятылія «Вэдыген» і 9-я флятылія падводных лодак). У студзені 1941 году пачаўся працэс збудаваньні магутных бетонных крытых докаў-бункераў для абслугоўваньня й рамонту падводных лодак. Будаўніцтвам займалася Арганізацыя Тота, бункеры былі пабудаваныя за 9 месяцаў. Схема аб’екта меркавала разьмяшчэньне двух бункераў пад агульнай дахам. У першым зь іх знаходзілася пяць «мокрых» докаў даўжынёй 115 м і шырынёй 17 м (ад «А» да «Е»), на тры лодкі кожны; ў другім было восем сухіх докаў даўжынёй 99 м і шырынёй 11 м, і яшчэ два (даўжынёй 114 м і шырынёй 13 м, ад № 1 да № 10), разьлічаных на адну лодку. Агульная даўжыня бункера складала 333 м, шырыня 192 м, вышыня 17 м, таўшчыня даху 6 м. Пасьля высадкі ў Нармандыі ў чэрвені 1944 году хаўрусьніцкія войскі хутка прасоўваліся, і ўзьнікла сур’ёзная пагроза для бункераў ў Брэсьце. Апошняй адсюль 4 верасьня выйшла U-256 пад камандаваньнем карвэтэн-капітана Генрыха Лемана-Віленброка.

Эканоміка

рэдагаваць

Эканамічная актыўнасьць у горадзе ў асноўным сканцэнтравана вакол порта. Брэсцкі порт дазваляе прымаць суда любога тыпу й водазьмяшчэньня. У горадзе разьвіты суднарамонт і суднабудаваньне, таксама ёсьць прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці.

  1. ^ а б Міністэрства ўнутраных справаў French National Directory of Representatives

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць