Арканзас
Арка́нзас ці Аркансо́ (па-ангельску: Arkansas) — штат на поўдні ЗША, належыць да групы штатаў Паўднёва-заходняга цэнтру. Насельніцтва 2,673 млн чалавек (33-е месца сярод штатаў ЗША; 2000 год). Сталіца і найбуйнейшы горад Літл-Рок. Іншых буйных гарадоў няма. Афіцыйная мянушка — «Натуральны штат».
Арканзас | |||||
| |||||
Мянушка | «Натуральны штат» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Літл-Рок | ||||
Найбуйнейшы горад | Літл-Рок | ||||
Плошча | |||||
29-я па ЗША | |||||
- агулам | 137 732 км² | ||||
- % вады | 2,09 | ||||
- шырата | 33°0' пн. ш. па 36°30' пн. ш. | ||||
- даўгата | 89°41' з. д. па 94°42' з. д. | ||||
Насельніцтва | |||||
33-е па ЗША | |||||
- агулам | 2,673 млн | ||||
- шчыльнасьць | 19,82/км² | ||||
Дата заснаваньня | 15 чэрвеня 1836 (25-ы) | ||||
Губэрнатар | Аса Гатчынсан | ||||
Часавы пас | Цэнтральны час: UTC-6/-5 | ||||
Афіцыйная старонка |
Геаграфія і клімат
рэдагавацьПлошча Арканзасу 137,8 тыс. км² (29-е месца сярод штатаў). На поўдні штат мяжуе зь Люізіянай, на захадзе з Тэхасам і Аклагомай, на ўсходзе з Тэнэсі і Місысыпі, на поўначы зь Мізуры.
На ўсходзе штату разьмешчаная нізіна ракі Місысыпі, на поўначы знаходзяцца горы Уошыта і ўзгорыстае плато Азарк. Клімат субтрапічны, умерана вільготны. Зімы мяккія і сьнежныя.
Гісторыя
рэдагавацьПершымі эўрапейцамі, якія дасьледавалі тэрыторыю Арканзасу, былі чальцы экспэдыцыі Эрнанда дэ Сота (1541). Першымі пасяленцамі на тэрыторыі штату былі французы, пазьней — ангельцы і немцы. З XVI да пачатку XIX стагодзьдзя тэрыторыю Арканзасу аспрэчвалі Гішпанія і Францыя.
Пасьля Люізіянскай куплі ў 1803 годзе тэрыторыя была далучаная да ЗША. 15 чэрвеня 1836 году Арканзас увайшоў у склад саюзнай дзяржавы як рабаўладальніцкі штат (25-ы па ліку). Пасьля грамадзянскай вайны ён быў ізноў прыняты ў склад ЗША (1868), нягледзячы на вэта прэзыдэнта Эндру Джонсана.
Эканоміка
рэдагавацьУ 2003 годзе ВУП штата склаў $76 млрд. Арканзас — галоўны штат краіны па вытворчасьці мала, соевых бабоў, бройлерных куранятаў, вырабляе таксама каля 10% усяго пляскача ў краіне. Разьвітая харчовая індустрыя, ёсьць вытворчасьць электраабсталяваньня і аўтазапчастак. Сярод карысных выкапняў найважнейшае месца займае здабыча баксітаў.
Дэмаграфія
рэдагавацьЗначны прырост насельніцтва ў Арканзасе азначыўся ў 1940-х. Цяпер каля 83% насельніцтва штату складаюць белыя, 16% — афра-амэрыканцы. У штаце жывуць каля 13 тысячаў індзейцаў. Самая хуткарослая этнічная група — выхадцы з Азіі. Асноўная канфэсія — пратэстанты (галоўным чынам баптысты і мэтадысты).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАрканзас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў