Князь Імрэ Тэкэ́лі дэ Ке́жмарк (па-вугорску: Thököly/Tököly/Tökölli Imre, па-харвацку: Mirko Thököly, па-сэрбску: Tekeli або Tekelija, па-славацку: Imrich Tököli; 25 красавіка 1657, Кежмарк, Каралеўства Вугоршчына, Габсбурская манархія — 13 верасьня 1705, Ізьміт, Асманская імпэрыя) — вугорскі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік антыгабсбурскага паўстаньня, князь сяміградзкі, кароткачасовы васальны кароль Верхняй Вугоршчыны.

Імрэ Тэкэлі
Imre Thököly (Tököly)
Князь Сяміградзьдзя
22 верасьня 1690 — 25 кастрычніка 1690
Папярэднік Міхай I Апафі
Наступнік Фэрэнц II Ракацы
Кароль Верхняй Вугоршчыны
1682 — 1685
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 верасьня 1657, Кежмарк, Каралеўства Вугоршчына, Габсбурская манархія
Памёр 13 верасьня 1705, Ізьміт, Асманская імпэрыя
Пахаваны Ізьміт (1705)
Кежмарак (з 1906)
Нашчадкі Эльжбэта Тэкэлі
Каралеўскі дом Тэкэлі
Жонка Ілона Зрыні
Бацька Іштван Тэкэлі
Маці Maria Gyulaffy
Подпіс
Княства Імрэ Тэкэлі (Княства Верхняй Вугоршчыны) ў 1683

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Імрэ Тэкэлі нарадзіўся ў Кежмарку (цяпер Кежмарак, Славаччына). Навучаўся ў лютэранскім коледжы ў Эпэр’ешы.

У сьнежні 1670, калі ягоны бацька Іштван Тэкэлі, удзельнік антыгабсбурскае Вэшэленскай змовы(hu), быў забіты імпэратарскімі войскамі пры абароне ўласнага Арваскага замку (цяпер Ораўскі замак), Імрэ зьбег у Трансыльванію, дзе атрымаў прытулак у сваяка Міхая Тэлекі(hu), вярхоўнага міністра Міхая Апафі, князя Трансыльваніі. Тут Тэкэлі наладзіў кантакты з уцекачамі з Вугоршчыны (цяперашняя Славаччына), якія ўскладалі на яго вялікія надзеі ў барацьбе з Габсбургамі. Незадаволенасьць дасягнула найвышэйшай кропкі, калі імпэратар Леапольд I прыпыніў дзеяньне канстытуцыі, прызначыў Ёгана Каспара Ампрынгена дыктатарам, пазбавіў 450 пратэстанцкіх сьвятароў сродкаў да існаваньня і яшчэ 67 асудзіў да пакараньня на галерах.

Паўстаньне

рэдагаваць

Заручыўшыся падтрымкай францускага караля Люі XIV, куруцы паўсталі «pro libertate et justitia» і абралі Тэкэлі сваім лідэрам. Паўстаньне пачалося ў 1678 року. Неўзабаве Ўсходняя Вугоршчына і цэнтральныя шахтэрскія месты перайшлі пад іхні кантроль. У 1681, узмоцнены 10 000 трансыльванцаў і турэцкімі войскамі пад даводзтвам пашы Надзьварда (цяпер Арадзя ў Румыніі), Тэкэлі змусіў імпэратара пагадзіцца на замірэньне.

У чэрвені 1682 Імрэ Тэкэлі ажаніўся з харвацкай княгіняй Ілонай Зрыні, удавой князя Фэрэнца I Ракацы.

Недавер Тэкэлі да імпэратара падбіў яго зьвярнуцца па дапамогу да султана Мехмеда IV, які прызнаў яго каралём Верхняй Вугоршчыны) пры ўмове шторочнай выплаты 40 000 талераў. Цягам усяго году Тэкэлі заваёўваў адну крэпасьць за другой і пашырыў свае ўладаньні да ракі Ваг. На двух соймах, у Кашы (цяпер Кошыцы, Славаччына) і Таі, in 1683, магнаты выразылі заклапочанасьць ягоным збліжэньнем з асманамі, што магло пазбавіць краіну незалежнасьці, і таму адмовіліся прадаставіць яму фінансы і мабілізаваць насельніцтва ў войска, таму ён узяў неабходнае гвалтам.

Хаўрус з Асманскай імпэрыяй

рэдагаваць

У 1683 Тэкэлі разам з туркамі браў удзел у бітве пад Венай, якая скончылася іхняй паразай. Вялікі візір зьвінаваціў у пазае пад Венай Тэкэлі, які пасьпяшаўся ў Эдзірнэ дзеля свайго апраўданьня. Неўзабаве, зразумеўшы, што турэцкая афэра скончаная, ён зьвярнуўся да польскага караля Яна III Сабескага з просьбаю прымірыць яго з імпэратарам, паабяцаўшы скласьці зброю, калі імпэратар пацьвердзіць рэлігійныя правы пратэстантаў у Вугоршчыне і аддасьць у валоданьне Тэкэлі Верхнюю Вугоршчыну (дакладней 13 паўночна-ўсходніх паветаў Каралеўскай Вугоршчыны) і тытул князя. Леапольд адрынуў гэтыя ўмовы і запатрабаваў безумоўнае капітуляцыі. Тады Тэкэлі ўзнавіў баявыя дзеяньні, аднак атрымаў у 1685 шэраг паразаў, быў схоплены туркамі ў Надзьвардзе і ў кайданах адасланы ў Эдзірнэ. Большая частка ягоная войска перайшла на бок імпэратара.

У 1686 Тэкэлі быў вызвалены і накіраваны зь невялікім войскам у Трансыльванію, аднак і гэтая, і наступная выправа ў 1688 року скончыліся праваламі. Туркі ізноў яго арыштавалі, аднак у 1690 ізноў накіравалі яго ў Трансыльванію з 16 000 ваяроў, і ў верасьні ён разьбіў пад Зэрнэшці аб’яднанае войска генэрала Зыгбэрта Гайстэра і князя Міхая Тэлекі. Пасьля гэтай перамогі Тэкэлі быў абвешчаны князем Трансыльваніі, аднак ледзь стрымліваў імпэрскія атакі. У 1691 ён пакінуў Трансыльванію.

Ачольваў турэцкую кавалерыю ў бітве пад Сланкамэнам, удзельнічаў у бітвах супраць Аўстрыі да канца вайны, вызначыўшыся ў бітве пад Зэнтай (1697).

Ягонае імя было пэрсанальна выключанае са сьпісу амніставаных паводле ўмоваў Карлавіцкага міру (26 студзеня 1699). Не дабіўшыся аднаўленьня правоў і ў наступным, 1700 року, ён пасяліўся з жонкай у Галаце (цяпер у Стамбуле). Ад султана Мустафы II атрымаў вялікія маёнткі і тытул князя Відыну.

Памёр у 1705 у Нікамедыі. Пахаваны ў Кежмарку ў маўзалеі так званай «новай царквы».

Статуя Імрэ Тэкэлі на плошчы Герояў у Будапэшце ўключаная ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

  1. ^ а б в г Imre Thokoly // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Imre (Emmerich) Tököly // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в г Brozović D., Ladan T. Imre Thököly // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с.
  4. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #118757156 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Літаратура

рэдагаваць
 
Гэты артыкул (разьдзел) утрымлівае тэкст, узяты (перакладзены) з артыкула «Thököly, Imre» (аўтар — Robert Nisbet Bain) з адзінаццатага выданьня энцыкляпэдыі «Брытаніка», якое перайшло ў грамадзкі набытак.